Вы тут

Дзяўчынцы было дзесяць гадоў. СК паведамiў падрабязнасці пажару з гібеллю сям’і ў Петрыкаўскім раёне


Следчыя праводзяць праверку па факце гібелі сям’і з трох чалавек у Петрыкаўскім раёне. У агні загінулі муж і жонка 37 і 38 гадоў, а таксама іх 10-гадовая дачка, паведамляе БелТА.


Следчыя з дапамогай спецыялістаў ГКСЭ і работнікаў МНС правялі агляд месца здарэння. Мяркуецца, што прычынай трагедыі стала парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Праверку па факце праводзіць Петрыкаўскі раённы аддзел СК. Прызначаны судова-медыцынскія і пажарна-тэхнічная экспертызы.

Раней Гомельскае абласное ўпраўленне МНС паведаміла пра пажар жылога дома ў аграгарадку Канкавічы. Адзначалася, што ратавальнікам пра гэта паведамілі 3 снежня ў 5.27. Прыбыўшы на месца, работнікі ведамства ўбачылі цалкам ахоплены агнём дом, а ў пакоі пад абломкамі знайшлі моцна абгарэлыя целы траіх чалавек: мужчыны, яго жонкі і дачкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.