У Міёрскім раёне відавочцы выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд, паведамляе БелТА.
Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай на акваторыі возера Варонь побач з вёскай Клетаў Двор Міёрскага раёна. Паведамленне выратавальнікам паступіла ў 8.52.
Вядома, што каля 8 раніцы мясцовы жыхар 1966 года нараджэння пайшоў на возера рыбачыць. Мужчына знаходзіўся прыкладна ў 120 м ад берага, калі раптам праваліўся пад лёд. Выбрацца з палонкі яму дапамаглі іншыя рыбакі, якія знаходзіліся непадалёк.
Пацярпелага агледзелі медыкі, для дыягностыкі стану здароўя яго накіравалі ў бальніцу.
Прэв’ю: БелТА
Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю.
Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.
Брудныя бізнес-гульні.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.