Вы тут

Літаратурны рэгіён-фэст адбыўся ў Гродзенскай вобласці


У адміністрацыі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ўзнікла задума арганізаваць так званы літаратурны рэгіён-фэст. Па сутнасці, гэта агляд літаратурных аб’яднанняў, якія дзейнічаюць у розных раёнах Гродзенскай вобласці.


Ідэя ініцыятывы простая: акрамя літаратуры, на якой у Беларусі засяроджаны погляд акадэмічнай навукі, з лаўрамі, з гучным рэзанансам, існуе і рэгіянальная літаратура — таксама вельмі змястоўны культурны пласт, унікальная мастацкая з’ява, вартая ўвагі ў не меншай ступені. Іншымі словамі, мы, рэгіянальныя аўтары,  настроены не толькі патрыятычна, але і канструктыўна.

Стартаваў Гродзенскі літаратурны рэгіён-фэст напярэдадні Дня маці, 12 кастрычніка 2022 года з прэзентацыі творчасці Лідскага раённага літаратурнага аб’яднання «Суквецце», якім кіруе журналіст і паэт Алесь Мацулевіч. На сцэне Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці выступілі паўтара дзясятка паэтаў Лідчыны.

25 лістапада да гродзенскіх аматараў мастацкага слова завітала Слонімскае раённае літаратурнае аб’яднанне імя Анатоля Іверса, кіраўнік — член СПБ, паэтэса Ірына Войтка. Калегі са Слоніма прысвяцілі сваё выступленне 110-й гадавіне з дня нараджэння Анатоля Іверса (1912—1999) — удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, беларускага паэта. У межах доўгатэрміновага праекта ідзе падрыхтоўка чарговых мерапрыемстваў. Літаратурныя аб’яднанні Гродзенскай вобласці чакаюць свайго зорнага часу.

Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».