Вы тут

Спаборніцтвы па боўлінгу сярод інвалідаў баявых дзеянняў прайшлі ў Мінску


Напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь у Мінску ў боўлінг-клубе «MADISON» адбыліся спаборніцтвы па боўлінгу сярод інвалідаў-ветэранаў вайны ў Афганістане.


Мерапрыемства было арганізавана грамадскімі аб’яднаннямі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», «Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане», пры ўдзеле Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць ГА БСВВА».

Старшыня ГА «Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане» Сяргей Красоўскі распавёў аб колькасці ўдзельнікаў: «Членамі Асацыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца пяцьсот сорак чалавек. З іх у Мінску пражываюць сто трыццаць інвалідаў баявых дзеянняў. У сённяшніх спаборніцтвах прынялі ўдзел трыццаць тры інваліды 1,2,3 груп». 

На працягу дваццаці сямі гадоў клуб «MADISON» запрашае нас у пачатку снежня пагуляць у боўлінг на бязвыплатнай аснове. Для нас важна не толькі гульня, а ў першую чаргу — жывыя зносіны, які так неабходна ўсім людзям, і тым больш — людзям з інваліднасцю. 

Упраўленні сацыяльнай абароны адміністрацый Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы Беларусі дапамаглі з прызамі для пераможцаў турніру.

Першыя месцы ў розных катэгорыях занялі Мікалай Кажамячэнка, Уладзімір Шуляк, Валерый Бірукоў. Былі вызначаны і тыя, хто заняў 2 і 3 месцы. І самае галоўнае — тых, хто прайграў не было.

Пераможцам уручылі прызы старшыні ГА «БСВВА» і «МГАВВА Памяць» ГА «БСВВА» воіны-інтэрнацыяналісты генерал-маёр Валерый Гайдукевіч, палкоўнік Уладзімір Шокаў.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.