Вы тут

Вызначаны патрабаванні да арганізацыі дыстанцыйнай адукацыі


Міністэрства адукацыі вызначыла патрабаванні да арганізацыі дыстанцыйнай адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі (Пастановы Міністэрства адукацыі № 430 і № 431).


У прыватнасці, па шэрагу спецыяльнасцей навучанне ў дыстанцыйнай форме не дапускаецца. Нельга, напрыклад, рыхтаваць дыстанцыйна педагогаў, медыкаў, спецыялістаў па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы, спецыялістаў у архітэктуры і будаўніцтве, горнай справе і гэтак далей. 

Умовамі арганізацыі адукацыйнага працэсу на базе ўстановы вышэйшай адукацыі ў дыстанцыйным фармаце з’яўляюцца наяўнасць электронных адукацыйных рэсурсаў па вучэбных дысцыплінах, навучальных планаў спецыяльнасцей, сістэмы электроннага навучання, якая ўключае праграмныя і тэхнічныя сродкі, электронныя адукацыйныя рэсурсы, якія забяспечваюць засваенне студэнтамі адукацыйных праграм або іх частак, узаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, маніторынг і пратакаліраванне суб’ектамі адукацыйнага працэсу розных відаў вучэбнай дзейнасці, уключаючы рэгістрацыю лічбавага следу навучэнца, арганізацыю і правядзенне атэстацыі, рэгістрацыю лічбавага следу выкладчыка.

Электроннае адукацыйнае асяроддзе павінна ўключаць сістэму электроннага навучання, электронныя адукацыйныя рэсурсы, электронныя інфармацыйныя рэсурсы, асабісты кабінет студэнта, з дапамогай якога забяспечваецца абаронены персаналізаваны доступ у электроннае адукацыйнае асяроддзе.

Сучасныя тэхнічныя сродкі павінны ідэнтыфікаваць асобу студэнта, кантраляваць пастаянную яго прысутнасць у месцы праходжання атэстацыі, не дапусціць падмены студэнта іншай асобай, выяўляць і рэгістраваць магчымыя спробы парушэння ўстаноўленых правіл правядзення атэстацыі з боку студэнта і іншае.

Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі спецыяльнасцей і вучэбнымі планамі спецыяльнасцей устаноў вышэйшай адукацыі, згодна з вучэбнымі праграмамі.

Пры атрыманні дыстанцыйнай адукацыі атэстацыя студэнтаў праводзіцца ў наступных фарматах. Бягучая — як у вочным, так і дыстанцыйным. Прамежкавая атэстацыя — у вочным фармаце па выніках усіх семестраў падчас лабараторна-экзаменацыйных сесій або ў камбінаваным фармаце (па выніках кожнага навучальнага года: за першы семестр навучальнага года — у дыстанцыйным фармаце па меры гатоўнасці навучэнца да атэстацыі, за другі семестр навучальнага года — у вочным фармаце падчас лабараторна-экзаменацыйнай сесіі ў канцы навучальнага года); выніковая — у вочным фармаце.

Пастановай Міністэрства адукацыі таксама ўрэгуляваныя асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дыстанцыйнай форме атрымання адукацыі. 

У прыватнасці, гаворыцца, што навучэнцы да таго, як пачнуць навучанне ў дыстанцыйнай форме, павінны быць забяспечаны неабходнымі інструкцыямі па рабоце і працэсу навучання ў электронным адукацыйным асяроддзі. Для кожнага навучэнца фарміруецца асабісты кабінет у электронным адукацыйным асяроддзі і прадастаўляюцца ўліковыя дадзеныя для доступу ў сістэму і да базы навучальных матэрыялаў у адпаведнасці з навучальным планам.

Педработнікі праводзяць вучэбныя заняткі з выкарыстаннем разнастайных форм, метадаў, прыёмаў і сродкаў, забяспечваюць ідэалагічны і выхаваўчы складнік навучальных заняткаў, узаемадзейнічаюць з навучэнцамі з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій у адпаведнасці з зацверджанымі графікамі адукацыйнага працэсу, раскладамі навучальных заняткаў, графікамі кансультацый.

Пры распрацоўцы вучэбнага плана ў дыстанцыйнай форме атрымання адукацыі колькасць вучэбных гадзін па вучэбных прадметах, модулях прафесійнага кампанента плануецца не менш як 40 працэнтаў ад вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбным планам па спецыяльнасці (спецыяльнасцях) у дзённай форме. Астатнія гадзіны — для самастойнага асваення зместу адукацыйнай праграмы навучэнцам.

Правядзенне практыкі, вытворчага навучання ва ўстанове адукацыі магчымае з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій у адпаведнасці з вучэбна-праграмнай дакументацыяй установы адукацыі. Аднак гэта не датычыцца вытворчай практыкі. 

Таксама ў пастанове прапісаны пытанні бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі навучэнцаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».