Вы тут

У Брэсце адбыліся дзве знакавыя падзеі ў справе маладзёжнага парламента


Першае пасяджэнне Маладзёжнага парламента другога склікання пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў прайшло ў пачатку мінулага тыдня. У склад абласнога Маладзёжнага парламента ўвайшлі 44 прадстаўнікі маладзёжных парламентаў, створаных пры гарадскіх і раённых Саветах дэпутатаў.


Маладзёжная палата пры Парламенцкім сходзе.

На абласным узроўні

Эстафету маладым парламентарыям новага складу перадала першы старшыня Маладзёжнага парламента Брэстчыны Юлія Рагашчук. Менавіта яна тры гады таму ўзначаліла новую структуру. Юлія выступіла з кароткай справаздачай аб зробленым у першым скліканні, расказала, якія праекты ўдалося рэалізаваць першаму складу парламента, якую работу ў плане патрыятычнага выхавання, міжнародных і міжрэгіянальных стасункаў яны праводзілі.

Напрыклад, праект «Школа дэпутатаў» накіраваны на павышэнне прававой і палітычнай культуры моладзі. Сацыяльны праект «Яркі Я» ажыццяўляўся з дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. У рамках праекта «Паспяховае пакаленне» выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу наведалі шэраг прадпрыемстваў абласнога цэнтра і вобласці, што паслужыла справе прафарыентацыі.Патрыятычны праект «Атрад пакаленняў» праводзіўся разам з юнармейцамі Вахты Памяці Брэсцкай крэпасці і сабраў разам юнармейцаў мінулых гадоў. У дзень вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яны разам адстаялі Вахту Памяці ля Вечнага агню. Паводле ацэнкі Юліі Рагашчук, брэсцкая моладзь добра паказала сябе і на рэспубліканскім узроўні, у складзе Рэспубліканскага маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Гагакава адзначыла, што ў сучасным грамадстве ёсць попыт на сацыяльна актыўную асобу і пажадала новаму складу парламента знаходзіць такіх асоб, прыцягваць іх у свой асяродак, фарміраваць лідараў, актыўна працаваць на карысць дзяржавы і грамадства. Яна таксама нагадала, што слова «парламент» мае паходжанне ад слова «гаварыць». Таму яна чакае ад новай структуры, каб яе словы былі важкімі, канструктыўнымі, тады яны абавязкова будуць пачутыя.

Старшыня Брэсцкага аблсавета дэпутатаў Юрый Наркевіч у размове з журналістамі сказаў, што старэйшае пакаленне ведае пра запыты моладзі, чуе моладзь:

— Падтрымка і развіццё маладзёжнага руху — гэта прынцыповая пазіцыя нашай дзяржавы. Дэпутацкі корпус вобласці актыўна супрацоўнічае з моладдзю па самых розных кірунках. Сіла нашай дзяржавы ў тым, што асноўныя стратэгічныя задачы ў нас вырашаюцца рознаўзроставымі пакаленнямі грамадзян разам. Ёсць усе падставы давяраць маладым самыя адказныя задачы, бо ў нас актыўная, ініцыятыўная, крэатыўная моладзь.

Новым кіраўніком Маладзёжнага парламента пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў абрана Вольга Сакалоўская, першы сакратар Ленінскага райкама БРСМ Брэста.

Маладзёжная палата Парламенцкага сходу

А ў канцы тыдня адбылося пасяджэнне Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. Другі дзень работы па просьбе маладых парламентарыяў пачаўся ў Брэсцкай крэпасці, дзе ўдзельнікі мерапрыемства спачатку ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць легендарных абаронцаў.

Варта сказаць, што Маладзёжная палата пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі фарміруецца парламентамі дзвюх краін на парытэтнай аснове колькасцю ў 40 чалавек. Членамі Маладзёжнай палаты становяцца лідары, прафесіяналы ў сваёй сферы дзейнасці. Гэта маладыя вучоныя, вібытныя спартсмены, прадстаўнікі маладзёжных парламентаў Беларусі і Расіі.

Адным з асноўных пытанняў парадку дня было зацвярджэнне новага складу Маладзёжнай палаты, абранне кіраўнікоў і фарміраванне камісій. Удзельнікі зацвердзілі план работы Маладзёжнай палаты на наступны год. Старшынёй Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Беларусі і Расіі абраны Максім Харытонік, другі сакратар Брэсцкага абкама БРСМ.

Вольга Петрашова, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, член камісіі Парламенцкага сходу па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме, падкрэсліла сімвалічнасць дзясятага пасяджэння на брэсцкай зямлі, тым больш што першае пасяджэнне ў 2018 годзе прайшло таксама тут:

—У нашых краінах надаецца вялікая ўвага захаванню гістарычнай памяці. Тое, што маладыя парламентарыі наведалі Брэсцкую крэпасць, вельмі важна. Яны вызначылі кірункі работы, сярод якіх — патрыятычнае выхаванне, а таксама работа ў сферы турызму, адукацыі, навукі. Для нас важна, каб моладзь выказвала свой пункт гледжання, сваё бачанне сітуацыі, даносіла ідэі, агучвала прапановы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.