Вы тут

У моладзі знізіліся амбіцыі, лічбавыя кафедры і журналісты-аграрыі


Куды падзеліся амбіцыі?

Расійская моладзь за дзевяць гадоў стала меней амбіцыйнай і мэтанакіраванай, але пры гэтым вылучаецца навыкамі ў ІТ-сферы, лёгкай навучальнасцю і новым тыпам мыслення, вынікае з даследавання сэрвісу па пошуку працы SuperJod.


У апытанні аб адметных рысах супрацоўнікаў да 25 гадоў прынялі ўдзел 300 менеджараў па персанале з усіх куткоў краіны. Вынікі апытання параўналі з вынікамі аналагічнага даследавання 2013 года.

Галоўнай адметнай рысай прадстаўнікоў «пакалення Z» працадаўцы назвалі актыўнасць (16 працэнтаў). Дзевяць гадоў таму гэты паказчык быў такім жа, аднак тады ў моладзі часцей адзначалі амбіцыйнасць (17 працэнтаў). Цяпер гэтую якасць у маладых супрацоўнікаў адзначаюць амаль у два разы радзей (9 працэнтаў).

Таксама прадстаўнікам «пакалення Z» менш уласцівая мэтанакіраванасць (7 працэнтаў супраць 10 працэнтаў у 2013 годзе) і імкненне вучыцца і развівацца (паказчык знізіўся на адзін працэнтны пункт за дзевяць гадоў — да 7 працэнтаў). Працадаўцы сярод адметных рыс маладых супрацоўнікаў зараз часцей адзначаюць безадказнасць (11 працэнтаў), легкадумнасць і зменлівасць (7 працэнтаў супраць 4 працэнтаў дзевяць гадоў таму), узровень ляноты застаўся ранейшым (7 працэнтаў). Пры гэтым цяперашняя моладзь больш адаптыўная і працавітая (па 5 працэнтаў), чым яе прадстаўнікі ў 2013 годзе (4 працэнты і 3 працэнты адпаведна).

Работадаўцы таксама адзначаюць новы тып мыслення сучаснай моладзі (8 працэнтаў), добрыя навыкі ў ІТ-сферы (7 працэнтаў) і меншую самаўпэўненасць, чым дзевяць гадоў таму (5 працэнтаў супраць 4 працэнтаў у 2013 годзе).


Запрашаюць «Лічбавыя кафедры»

Лічбавыя навыкі цяпер важныя ў вялікай колькасці прафесій, заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства адукацыі і навукі Расіі Андрэй Амяльчук.

«І калі чалавек эканаміст, то сёння я не разумею, як можа эканаміст не валодаць лічбавымі навыкамі, магчыма, эканаміст якраз павінен быць значна больш лічбавым, чым інжынер», — сказаў ён на Другой усерасійскай ІАП-канферэнцыі.

Андрэй Амяльчук дадаў, што такіх людзей цяпер не так шмат і іх трэба гадаваць, менавіта таму ў расійскіх ВНУ з'явіліся лічбавыя кафедры. Яны былі створаны ў рамках федэральнага праекта «Развіццё кадравага патэнцыялу ІТ-галіны» нацпраграмы «Лічбавая эканоміка». На іх студэнты могуць атрымаць ІТ-кампетэнцыі паралельна з вывучэннем асноўнай праграмы. Усяго на іх залічана ў 2022 годзе больш за 110 тысяч студэнтаў.


Патрэбны журналісты-аграрыі

Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Казахстан Саясат Нурбек заклікаў ВНУ аказаць садзейнічанне ў падрыхтоўцы выкладчыкаў журналістыкі з рознымі профілямі.

Спецыялісты па журналістыцы і медыя рыхтуюцца ў 24 ВНУ краіны. Цяпер там навучаюцца 4588 студэнтаў, у тым ліку па дзяржаўным заказе — 1323 чалавекі. Сёлета завершаць навучанне 272 выпускнікі.

Па словах міністра, галоўная праблема — малая колькасць спецыялізаваных навучальных праграм для будучых спецыялістаў у сферы медыя.

«Гэтае пытанне паднімаецца з года ў год. ВНУ таксама пачалі дзейнічаць. Напрыклад, летась у Еўразійскім нацыянальным універсітэце аб'ядналіся факультэты журналістыкі, паліталогіі і сацыялогіі, якія адкрылі спецыяльнасць «Спартыўная журналістыка». Акрамя таго, была адкрыта спецыяльнасць «Кіраванне лічбавымі медыя». Astana ІT універсітэт адкрыў летась спецыяльнасць «Лічбавая журналістыка», зараз прапрацоўвае спецыяльнасці «Bіg data журналістыка».

«Цяпер мы прапрацоўваем работу вучэбна-метадычных аб'яднанняў з улікам асаблівасцей рэгіёна, прапрацоўваем праграмы журналістыкі. Напрыклад, у Кастанайскай вобласці патрэбны журналісты, якія спецыялізуюцца на агратэхніцы і сельскай гаспадарцы, — сказаў Саясат Нурбек. — Мы даём магчымасць выкладаць не толькі дактарам навук і ўладальнікам розных ступеняў, але і тым, у каго ёсць досвед работы ў гэтай галіне. Мы можам стварыць новую навучальную праграму пад назвамі «Навуковая журналістыка», «Bіg data», але складана знайсці выкладчыкаў. Напрыклад, дзеючыя педагогі мяняюць назву прадмета, але змест застаецца тым жа. Таму мы просім ВНУ дапамагчы ў гэтым пытанні».

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.