Вы тут

Сергеенка: Для процістаяння дэстабілізацыі грамадства важна скаардынаванасць улады і народа


Для процістаяння спробам дэстабілізаваць грамадства важна скаардынаванасць улады і народа. Аб гэтым журналістам расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, перадае БелТА.


«На нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны знешні націск у палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай сферах. Вакол нашай краіны існуюць розныя рызыкі і пагрозы. Гэта і актывізацыя блока НАТА ля нашых граніц, групоўка якога ва Усходняй Еўропе вырасла ў тры разы. Гэта і тое, што адбываецца ў ваеннай сферы і ў Польшчы, і ў краінах Балтыі, не гаворачы аб Украіне», — сказаў Ігар Сереяенка.

Разам з тым, падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, прадаўжаюцца спробы дэстабілізаваць абстаноўку і ўнутры краіны. «Але, нягледзячы на ўсё гэта ў сукупнасці, наша краіна развіваецца, а абстаноўка застаецца стабільнай і кантралюемай. Сёння мы давялі інфармацыю да актыву працоўных калектываў Бабруйска па ўсіх вышэйназваных аспектах», — адзначыў Ігар Сергеенка.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама звярнуўся да так званых лідараў апазіцыі, якіх ён назваў «палітычнымі авантурыстамі на дробны манер». Гэта людзі, якія ў свой час паехалі з краіны, як здраднікі ў 1945 годзе, і пры дапамозе замежных цэнтраў і спонсараў спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. У іх арсенале не з’явілася нічога новага. Гэта і заявы аб стварэнні так званага ўрада ў выгнанні, рэалізацыя плана «Перамога», распаўсюджванне розных фэйкаў, адкрытай хлусні і дэзынфармацыі. Акрамя таго, яны ствараюць прычыны для розных правакацый і арганізацыі дзеянняў, якія мяжуюць са злачынствамі або з’яўляюцца імі.

«Гэта спробы ўчынення дыверсій на чыгунцы, ваенных аб’ектах, знішчэнне транспарту прадстаўнікоў улады. Некалькі такіх груп было выяўлена і затрымана сумеснымі дзеяннямі МУС і КДБ. Цяпер гэтыя людзі панясуць заслужанае пакаранне. Усё гэта — ланцуг адных і тых жа падзей. Акрамя таго, яны спрабуюць расхістаць сітуацыю ў студэнцкім асяроддзі. Або той жа «Рабочы рух», прадстаўнікі якога ў свой час спрабавалі стварыць у працоўных калектывах падпольныя групы і ячэйкі для дэстабілізацыі сітуацыі. Цяпер над імі ідзе судовы працэс», — нагадаў Ігар Сергеенка.

На думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, беларусы бачаць, што адбываецца, і разбіраюцца ў падзеях. «Свежы прыклад — спроба дэстабілізаваць і расхістаць сітуацыю ў асяроддзі індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта было звязана з прыняццем пастановы ўрада па пытаннях цэнаўтварэння. Пытанні кантролю і рэгулявання цэн сёння рэалізуюцца, каб не было павышэння цэн у нечых інтарэсах. Была запушчана інфармацыя, што рынкі бастуюць, людзі не выходзяць на работу. Але ў рэальнасці гэтага не было. Па-першае, работа ўлады. І па-другое, нашы людзі разумеюць і разбіраюцца ў тым, што адбываецца», — падкрэсліў ён.

Ігар Сергеенка выказаў упэўненасць, што расхістаць беларускае грамадства не атрымаецца. Але каб гэтага не адбылося, патрэбны скаардынаваныя дзеянні прадстаўнікоў органаў улады, сілавых структур, працоўных калектываў, сацыяльнай сферы і студэнцкага асяроддзя. «Важны скаардынаванасць і адзінства народа, як бы пафасна гэта ні гучала», — рэзюмаваў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.