Вы тут

Чым уразіў журы і гледачоў «Лістападзік»? Падсумоўваем вынікі


Здавалася б, не паспеў фестываль пачацца, а ўжо вядомы і першыя прызёры... Урачыстая цырымонія закрыцця конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» прайшла ў вялікай зале кінатэатра «Піянер» 7 лістапада. Падчас мерапрыемства былі абвешчаны імёны пераможцаў напружанага кінаспаборніцтва. Удзельнікі яго спрачаліся ў шасці намінацыях, у тым ліку за званні найлепшых фільмаў па версіях гледачоў і савета юных кінакрытыкаў. Цяпер, калі ўсе пераможцы вызначаны, а прызы ўручаны, надышоў час падсумаваць вынікі.


У «Лістападзіку» ўзялі ўдзел 6 поўнаметражных фільмаў, створаных у 2021 — 2022 гадах. Галоўная ўзнагарода — на рахунку расійскай кінакарціны «Звон надзеі» рэжысёра Аляксандра Куляміна (яго фільм «Новенькі» стаў трыумфатарам мінулагодняга «Лістападзіка»). «Звон надзеі» прызна- на найлепшай карцінай у конкурсе па выніках галасавання журы ў складзе генеральнага дырэктара кінастудыі «Таджыкфільм» Махмадсаіда Шахіёна, кіраўніка прадзюсарскай фірмы Russian World Vision Канстанціна Ёлкіна і актрысы тэатра і кіно, спявачкі, тэлевядучай, дырэктара Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Веры Паляковай-Макей.

Старшыня журы Махмадсаід Шахіён адзначыў, што выбар пераможца не быў лёгкі. На прыняцце канчатковага рашэння экспертам адводзілася ўсяго тры дні.

За гэты час яны павінны былі адгледзець усю прагра- му і выбраць свайго фаварыта. Па словах шаноўнага таджыкскага госця, абмеркаванне суправаджалася га- рачымі спрэчкамі. «Фільм, які мы выбралі як найлепшы, сёння вельмі актуальны. Ён створаны для цяпе- рашняга часу і адлюстроўвае тое, чаго не хапае, — веру і сапраўднае сяброўства», — адзначыў старшыня журы.

У сваю чаргу Вера Палякова-Макей у адзін з фестывальных дзён, маючы на ўвазе стужку «Звон надзеі», прызналася: «Мяне складана расчуліць, таму што я ведаю, як робіцца кіно, але на адным з фільмаў я плакала чатыры разы за сеанс! Дзіцячае кіно ёсць, яно здымаецца, і яно цікавае!» Пасля цырымоніі закрыцця

«Лістападзіка», каментуючы перамогу свайго фаварыта, актрыса падкрэсліла: «Я стараюся ацэньваць любое мастацтва сэрцам і душой. Мастацтва можа выяўляцца па-рознаму: розныя могуць быць формы, рашэнні сцэн, прыдумкі, але калі кіно трапляе ў самае сэрца, калі вы- клікае эмоцыі, ён варты самай пільнай увагі. Галоўнае, што павінна быць у фільмах для дзяцей, — эмоцыі». Зрэшты, на рахунку фільма «Звон надзеі» няхай і галоўная, але толькі адна ўзнагарода. Сапраўдным жа трыумфатарам «Лістападзіка-2022» стала іншая карціна расійскай вытворчасці — «Зоркі мне пакажуць шлях» рэжысёра Філіпа Абруціна. Работа ўдастоена асаблівага прыза дзіцячага журы, у склад якога ўвайшлі беларускія старшакласнікі, прыза сімпатый гледачоў, а таксама дзвюх акцёрскіх узнага- род. Выканаўцы галоўных ролей Лізавета Бугулава і Іван Салаўёў атрымалі прызы ў намінацыях «Найлепшая дзіцячая роля» і «Найлепшая работа дарослага акцёра ў дзіцячым фільме» адпаведна. «Гэты фільм зачараваў нашы сэрцы», — адзначылі падчас цырымоніі члены дзіцячага журы. Спецыяльны прыз журы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» дастаўся турэцкаму фільму «Абруч» («Баскетбольнае коль- ца»), знятаму рэжысёрам Ахметам Токлу. Па меркаванні Канстанціна Ёлкіна, «Абруч» — гэта «на ўсе 100 дзіцячае кіно». Спецыяльнымі дыпломамі адзначаны адзіная анімацыйная работа ў конкурсе «Новыя багі. Адраджэнне Нэчжы» (рэж. Чжаю Цзі, Кітай) і ігравыя фільмы «Як прымусіць бацькоў развесціся!» (рэж. Сандрын Брадэр-Дэразье, Канада), «Тарлан» (рэж.Юлія Захарава, Казахстан, Расія). Больш падрабязна пра лаўрэатаў «Лістападзіка», вынікі астатніх конкурсных праграм чытайце ў наступных нумарах газеты.

Каміла НАВІНКІНА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».