Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Час перагледзець свае жыццёвыя мэты: адкінуць тыя, якія сталі недасяжнымі ці нецікавымі, і паставіць перад сабой новыя. Перамены відавочна наспелі, хутчэй за ўсё, вас будуць раздражняць нават старыя шпалеры. Не зрывайце свой гнеў на навакольных, лепш пачніце канцэптуальны рамонт. У чацвер новыя прапановы будуць гучаць вельмі прывабна, але яны не прынясуць ні выгады, ні задавальнення. У выхадныя дні імкніцеся быць паблажлівымі да настрою блізкіх людзей, бо мы ўсё не застрахаваны ад памылак.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень будзе даволі сумятлівы і напружаны. Верагодная неабходнасць шматлікіх перамяшчэнняў у прасторы і кароткіх паездак. Могуць быць праблемы з транспартам. Беражліва стаўцеся да грошай і дакументаў, асабліва чужых. Ёсць небяспека іх страціць. Не адкрывайце свае сакрэты, інакш рызыкуеце стаць аб'ектам плётак. У пятніцу ёсць шанц знайсці новую перспектыўную работу. Таксама ў гэты дзень будуць удалыя спатканні.


БЛІЗНЯТЫ. Скіньце з сябе цяжар непатрэбных праблем і сумневаў і паспрабуйце атрымаць радасць ад зносін з прыродай і з блізкімі людзьмі. На гэтым тыдні мары будуць здзяйсняцца, прычым лёс сам зробіць усё, што для гэтага трэба. Вам нават не давядзецца прыкладаць асаблівыя намаганні. На працы і ў асабістым жыцці ўсё складзецца на вашу карысць. Вы адчуеце гармонію і паўнату жыцця.


РАК. На гэтым тыдні варта звярнуць увагу на сваё абкружэнне, на ўзаемаадносіны з партнёрамі, сябрамі, сваякамі. Хутчэй за ўсё, не атрымаецца надаваць дастаткова часу сям'і з-за занятасці на працы. Ёсць небяспека пераацаніць свае сілы. Шмат часу запатрабуюць дзеці, у выхадныя добра было б праведаць сваякоў.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні давядзецца папрацаваць. Справы будуць прасоўвацца павольна, але ўдала, і адчуванне гэтага надасць упэўненасць ва ўласных сілах. У сераду добра было б зрабіць працу над памылкамі. У пятніцу трэба пашукаць агульныя інтарэсы з блізкімі і пастарацца арганізаваць сумесны з імі адпачынак у выхадныя.


ДЗЕВА. Можаце адчуць, што жыць стала лягчэй. Многія праблемы адступяць або знікнуць, нібы дым. Зоркі прадказваюць вам пашырэнне кола зносін і новыя знаёмствы. Толькі не варта быць занадта шчырымі з тымі, каго дрэнна ведаеце. Чацвер — дзень самастойных рашэнняў і працы, а не пустой балбатні.


ШАЛІ. Паберажыце сілы, дайце навакольным магчымасць самім вырашыць свае праблемы. Змена планаў у партнёраў пацягне для вас дадатковыя клопаты. Праекты, якія прыпыняліся, пачнуць паступова развівацца. У суботу ўдала пройдзе спатканне з новым чалавекам, а вось даўнія любоўныя адносіны могуць даць расколіну. Паспрабуйце не выплюхваць эмоцыі, трымайце іх пад кантролем.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні будзеце здольныя вырашыць самыя складаныя, практычна непераадольныя задачы. Гэты час актыўных дзеянняў і вокамгненнай рэакцыі. Не марнуйце яго дарма, — сабраўшыся, зможаце горы зрушыць. Кар'ера развіваецца, вам прапануюць павышэнне. Выхадныя правядзіце побач з прыродай.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень пажадана прысвяціць падвядзенню пэўных вынікаў і да суботы не ладзіць нічога новага. У аўторак добра паддаюцца выпраўленню раней дапушчаныя промахі і недахопы. Увесь тыдзень будуць паступаць цікавыя прапановы ў дзелавой сферы. Будзьце ў цэнтры грамадскага жыцця, але не ўвязвайцеся ў сумнеўныя прадпрыемствы. У выхадныя могуць чакаць праблемы і змены ў доме, да якіх вы не зусім гатовыя.


КАЗЯРОГ. Надайце больш часу працы, але выхадныя дні прысвяціце сабе. Навакольныя перастануць выклікаць у вас зайздрасць, наадварот, — будзеце для іх прадметам шчырага захаплення. Паспрабуйце разабрацца са сваім унутраным светам. Ці не занадта многае выклікае ў вас негатыў? Дзелавыя амбіцыі ў другой палове тыдня не прынясуць жаданых вынікаў, а паспешлівыя ініцыятывы наўрад ці маюць патрэбу ў неадкладнай рэалізацыі.


ВАДАЛІЎ. Некаторыя важныя арганізацыйныя пытанні будуць вырашацца з цяжкасцю, нават калі вы прыкладзяце максімум намаганняў. Пажадана захоўваць у сакрэце свае планы і задумы, каб іх удала ўвасобіць у жыццё. У пачатку тыдня вас у літаральным сэнсе могуць заваліць працай. Не варта зацыклівацца на бягучых праблемах, падумайце пра асабістае жыццё, сям'ю і дзяцей. У пятніцу арганізуйце сустрэчу з сябрамі.


РЫБЫ. На гэтым тыдні не трэба спяшацца і рабіць лішніх рухаў. Мітусня толькі стоміць, спакой жа дапаможа шмат у чым разабрацца. Паберажыце здароўе, але не расслабляйцеся зусім. У аўторак не здзіўляйцеся думкам філасофскага характару, гэты дзень добры для роздумаў і духоўнага росту. У пятніцу магчымы «трэнні» ў адносінах са сваякамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.