Вы тут

Распавядаем пра пераможцаў «Анімаёўкі». Гран-пры фестывалю дасталася рэжысёрцы фільма «263 ночы»


Папярэдні нумар газеты адкрыўся інфармацыяй аб завяршэнні XXV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ў горадзе Магілёве. Сёння распавядаем пра яго пераможцаў, чые імёны былі абвешчаны падчас цырымоніі закрыцця ў магілёўскім кінатэатры «Радзіма». Па выніках галасавання журы ўладальнікамі хрустальных алоўкаў сталі два дзясяткі аўтараў, якія прадставілі творы ў дзвюх конкурсных праграмах (анімацыйных фільмаў і дзіцячай анімацыйнай творчасці). Апроч таго, дыпломамі адзначылі ўдзельнікаў традыцыйнага конкурсу дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.


Гран-пры фестывалю дасталася рэжысёрцы фільма «263 ночы» Ірыне Та- расавай. Амаль 30-хвілінная стужка, створаная на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у капрадукцыі з Расіяй і Ізраілем, пераказвае рэальную гісторыю некалькіх яўрэйскіх сем’яў, якія перад страхам быць знішчанымі падчас бязлітасных пагромаў у Мінскім гета апынуліся ў сховішчы, выкапаным імі пад печчу. Там, у цемры і голадзе, пакутнікам давялося правесці 263 знясіль- вальныя ночы ажно да самага прыходу Чырвонай Арміі. Пасля вызвалення Мінска з 26 «вязняў» падземнай турмы святло пабачыла толькі палова. Мультфільм «263 ночы» стаў перша- праходцам на ніве айчыннай дакументальнай анімацыі. Аповед вядзецца ад асобы аднаго з самых малодшых герояў — Яфіма Гімельштэйна. Яго гісторыя была пакладзена ў аснову аднайменнай кнігі Барыса Герстэна, якой і натхняліся стваральнікі стужкі. Зробленая ў змяшанай тэхніцы з прымяненнем метадаў перакладкі і камп’ютарнай анімацыі, з ігравымі ўстаўкамі і ўкрапінамі хронікі, карціна ўвойдзе ў гісторыю беларускага кіно і як першы мультфільм пра Халакост. Дарэчы, як сцвярджаецца, Яфім Гімельштэйн дажыў да яго прэм’еры.

Акрамя Гран-пры, работа была ўганаравана як «Найлепшы беларускі анімацыйны фільм». Зрэшты, за перамогу ў асноўным конкурсе змагаліся творцы яшчэ з 19 краін свету. На суд гледачоў прадставілі 48 стужак. «Найлепшым анімацыйным фільмам для дарослых» названа экстравагантная «Ванлаў» рэжысёркі Варвары Якаўлевай, «Най- лепшым эксперыментальным анімацыйным фільмам» — «Ля гары, на гары, з гары» Ганны Кадыковай, а ўзнагароду за «Найлепшае выяўленчае рашэнне» забрала Аляксандра Крывалуцкая з кар- цінай «Сустрэча». Усе работы расійскія. «Найлепшы сцэнарый», па меркаванні журы, у швейцарскай «Запісной кніжкі Дарвіна» сталага майстра Жоржа Швізгебеля, а «Найлепшая рэжысура» ў «Камілы» бельгійца Эрыка Ледзюна.

У сваю чаргу «Найлепшае гукавое рашэнне» — Вінсента Патара і Стэфана Аб’е, аўтараў фільма «Горад Паніка: летнія вакацыі» (Бельгія, Францыя, Швейцарыя). «Найлепшым дэбютам» фестывалю прызнана «Вандроўка з маім бацькам» ізраільскага рэжысёра Моры Ісраэля, «Найлепшай анімацыяй для дзяцей» — карціна «Самы страшны» Паўла Нікіфарава з Расіі, а «Найлепшым грамадзянска-патрыятычным фільмам» стала стужка «Неймаверныя фігуры і іншыя гісторыі» палячкі Марты Паек. Асобна варта згадаць студэнцкія анімацыйныя работы. Найлепшай сярод іх члены журы палічылі стужку «Апноэ» Аляксандры Конанавай, створаную на расійскай студыі «ШАР». Да творчасці гэтага аб’яднання, чые ўдзельнікі вылучаюцца надзвычайнымі смеласцю і нетрывіяльнасцю поглядаў, раім прыгледзецца асабліва. У рэшце рэшт на яго рахунку ажно чатыры хрустальныя алоўкі сёлетняга фестывалю.

У той жа час у конкурсе дзіцячай анімацыйнай творчасці найбольш вызначыліся беларускія аўтары, наймалодшыя з якіх — шасцігадовыя Данііл Дзьячкоў і Платон Намдакаў — атрымалі «Малы хрустальны аловак» як «Самыя юныя стваральнікі мультфільма» за стужку «Муха-чысцёха», заснаваную на аднайменным вершы Барыса Захадэра. «Найлеп- шым анімацыйным фільмам» у конкурсе прызнана работа «Раз марознаю зімой...», створаная выхаванцамі арт-студый пры Гомельскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Установа прывезла для ўдзелу ў конкурсе і «Найлепшы беларускі анімацыйны фільм» — «Восень».

«Самы добры анімацыйны фільм» таксама з Гомеля — ім стала «Каляровая казачная гісторыя» ад навучэнцаў гомельскай сярэдняй школы № 17. Званне ж «Самага пазнавальнага мультфільма», па меркаванні журы, належыць расійскаму твору «Году жураўля прысвячаецца». Астатнія ўзнагароды ў конкурсе размеркаваліся наступным чынам: «Найлепшы сцэнарый» — «Скнары» (рэж. Мацвей Пясецкі, Беларусь), «Найлепшае гукавое рашэнне» — «Сіла адзінства» (рэж. Дыя М, Індыя), «Найлепшы грамадзянска-патрыятычны фільм» — «Ой, Мішка!..» (рэж. Яна Анцыферава, Расія), «Найлепшы мастак анімацыйнага фільма» — «Пада- рунак для пачвары» (студыя «Мультгарох», Расія). 

Каміла НАВІНКІНА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.