Вы тут

Вядомы паэт і перакладчык Іван Бурсаў рос у сям’і, дзе гучала песня


Вядомы паэт і перакладчык Іван Бурсаў рос у сям’і, дзе гучала песня. Яго маці, Ганна Ігнацьеўна, і яе сёстры добра спявалі. Дзед Ігнацій — у царкоўным хоры. Іван Цярэнцьевіч любіў слухаць, часам падпяваў. Разам з жонкаю, Рытай Маркаўнай, яны слухалі беларускія народныя песні, Жанну Бічэўскую, Булата Акуджаву, Уладзіміра Высоцкага, Алену Камбураву... Рыта Маркаўна мела намер раскрыць песенны і музычны талент мужа, нават ку- піла гітару, якая стала першым сямейным набыткам. Не атрымалася. Яго нельга назваць паэтам-песеннікам. Але спроба пісаць тэксты песень была. У 1956 годзе, напярэдадні Міжнароднага фестывалю моладзі ў Маскве, паэт напісаў два вершы, якія былі пазначаны як песні. Першая — «Нас Москва породнила (фестывальны марш)».


13 верасня 1956 года ў газеце «Знамя юности» былі надрукаваны ноты і словы песні з прадмоўкай: «Дорогие друзья! Если вы помните, в третьем выпуске «Фестивального бюллетеня» был опубликован текст фестивального марша рабочего-поэта Ивана Бурсова. Этот текст понравился молодому белорусскому композитору Марьяну Носко, который написал на него музыку. Итак, вниманию руководителей хора предоставляется новая песня-марш «Нас Москва породнила». Разучите ее к фестивалю!» Другая песня «Фестивальный вальс» — для саліста і хору (музыка Кіма Цесако- ва) — была надрукавана з нотамі таксама ў газеце «Знамя юности».

Гэтыя вершы-песні ў кнігі не ўвайшлі. Я пазнаёмілася з агульным сшыткам і альбомам Івана Бурсава, у якія ён на пачатку сваёй творчай дзейнасці ўклейваў вершы, што змяшчаліся ў перыядычных выданнях, і ўпэўнілася: паэт крытычна ставіўся да сваёй творчасці. Рыхтуючы кнігі, не ўключыў не толькі названыя вершы, але і многія іншыя.

«Дульцинея» на словы І. Бурсава выконвалася на конкурсе аўтарскай песні ў Краснадары. На жаль, імя кампазітара нам невядома, але ёсць дыплом: «Награждается Бурсов Иван за лучшие стихи к песне «Дульцинея» на краевом конкурсе авторской туристской песни. г. Краснодар. 14 декабря 1974 г.».

Твор друкаваўся ў кнігах без назвы.У 1984 годзе Ігар Лучанок напісаў музыку на верш Івана Бурсава «Марш тракторостроителей». Аўтары прысвяцілі песню выпуску двухмільённага трактара «Беларусь». Найбольш папулярныя былі песні для дзяцей. Кампазітар Міхаэль Рой- тэрштэйн у 1972 годзе выдаў на правах рукапісу «Веселые небылички» і зрабіў дарчы надпіс: «Ивану Терентьевичу, автору отличных стихов — от благодарного автора музыки — на доброе знакомство. Подпись. 16.ІІІ.72». Гэта вакальны цыкл для дзяцей на вершы Бурсава з аднайменнай кнігі аўтара.

У яго ўвайшло шэсць песень: «Дождик», «Где же гость?», «Галоши», «Вы слыхали?», «Верблюд-путешественник», «Зайчишка, волчонок и телеграмма». У 1983 годзе Міхаэль Ройтэрштэйн выдае кнігу «В шутку и всерьёз: песни для детей младшего и среднего школьного возраста», у якую ўключаны песні і на вершы Бурсава. У прадмове Аляксандра Пахмутава напісала, што най- больш плённым супрацоўніцтва кампазітара было з паэтамі Ірынай Такмаковай і Іванам Бурсавым: 

«В их стихах он (композитор. — Т. А.) находит самое важное для себя: пони- мание детской психологии, детских интересов, лирическую теплоту и мягкий юмор. ...Стихи Бурсова звучат и в суро- во-сосредоточенной песне «У Кремлевской стены», и в популярном задорном «Футболе», и в «Веселых небыличках», которыми завершается наш сборник».

У кнізе, апрача названых А. Пахмутавай, была «Песня о мальчишке» і «Прощальный сбор». Песні «Футбол» няма. І верша з такой назвай у Бурсава не знойдзена.

Кнігу М. Ройтэрштэйн даслаў яму з дарчым надпісам: «Дорогому Ивану Терентьевичу, сотворителю прекрасных стихов — от присочинителя музыки — с сердечной благодарностью и извинениями, «если что не так».

Подпись. к 1.1.84». 

У выніку песенная скарбонка Бурсава павялічылася на тры песні: «У Кремлевской стены», «Прощальный сбор», «Песня о мальчишке». Ад М. Ройтэрштэйна ён атрымаў і ноты С. Галубіцкай на свой верш «Песенка о веселом муравье» і ліст: 

«Дорогой Иван Терентьевич! После долгой «отлёжки» вышел всё же сбор- ничек, в котором бóльшая (и рискну заметить — лучшая) доля стихов — Ваша. Тут, увы, далеко не всё сделанное мною на Ваши слова, но, как говорится, и на том спасибо. <...>

Остаюсь в благодарности Вам за очень дорогие сердцу моему стихи Ваши и в тихой надежде на дальнейшее сотрудничество. Ваш М. Ройтерштейн. 12.1.84».

У фондзе спевака Віктара Скорабагатава сярод нотных рукапісаў, сабраных Тамарай Міянсаравай для сваіх канцэртных выступленняў, ёсць і «Песен- ка об отважном кузнечике», і «Песенка о веселом муравье» (1970-я) кампазітара Дзмітрыя Смольскага на словы Івана Бурсава (БДАМЛМ, ф. 416, воп. 1, адз. зах. 364) — святлакопія аўтографа кампазітара. Любоў да песні заўважаецца і ў саміх назвах вершаў паэта. Напрыклад, у кнізе «Круг» (1986) ёсць творы «Песня» і «Два жука: оптимистическая песенка». У 1957 годзе ў газеце «Знамя юности» ад 7 лютага друкаваліся вершы «Мы с тобой не виделись ни разу» і «Белым вихрем у окна» пад агульнай назваю «Две песни». У кнізе «Со́рок соро́к» (1988) у раздзеле «Песенки с неба», — дванаццаць вершаў-песенек. Дзве песні Ядвігі Паплаўскай на сло- вы Івана Бурсава гучаць ў мультфільме «Пінчар Боб і сем званочкаў». Такім чынам, на рахунку 17 песень. Найбольш плённым было супрацоўніцтва яго з кампазітарамі, якія пісалі песні для дзяцей, непасрэдна з М. Ройтэрштэйнам.

Тамара АЎСЯННІКАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.