Вы тут

Гродзенскі абласны драмтэатр адсвяткаваў 75-гадовы юбілей


Афіцыйнае адкрыццё тэатра адбылося ў 1947 годзе прэм’ерным спектаклем па п’есе Сафонава «У адным горадзе». Дарэчы, Гродзенскі тэатр быў створаны на базе бабруйскай трупы, якая неўзабаве была пераведзена ў горад над Нёманам.


 

Напачатку театр месціўся ў гістарычным будынку ХVIII стагоддзя, які ўзводзіўся тагачасным старастай Антоніем Тызенгаўзам для балетнай і опернай трупы. Зараз у гэтым будынку месціца абласны Тэатр лялек. А вось для драматычнай трупы, якая пашыралася, памяшканняў не хапала. Таму ў 1977 годзе мясцовымі ўладамі было прынята рашэнне аб узвядзенні новага будынка драмтэатра. Пляцоўку выбралі на ўзбярэжжы Нёмана. Раней тут стаялі манастырскія пабудовы, але падчас вайны былі разбураны. Новы аб’ект адразу прыцягнуў увагу гараджан сваімі незвычайнымі формамі. 

 

Праект ажыццявілі маскоўскія архітэктары. Увесь працэс будаўніцтва разам з праектам заняў сем гадоў. У выніку атрымаўся сучасны футурыстычны аб’ект, які стаў адным з архітэктурных сімвалаў горада і ўдала ўпісаўся ў гарадское асяроддзе. Ён нават лічыцца ў шэрагу лепшых пабудоў савецкага мадэрнізма ва Ўсходняй Еўропе. Дарэчы, першы сезон у новым будынку тэатра адкрыўся спектаклем «Вечна жывыя» па п’есе Віктара Розава. 

Рэпертуар тэатра мяняўся адпаведна патрабванням часу. Напрыклад, у пасляваенны час гэта былі спектаклі аб гераічным супрацьстаянні савецкага народа нямецкім захопнікам, ішлі таксама і творы класічнай драматургіі. У 80-ыя гады з’яўляюцца пастаноўкі сучасных аўтараў, аснову якіх складаюць сацыяльныя праблемы, пытанні маральнага выхавання моладзі, складанага маральнага выбару людзей розных пакаленняў. 

У 2011 годзе за дасягненні ў мастацтве калектыву Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра прысвоена званне «Заслужаны калектыў Беларусі». 

Зараз у рэпертуары тэатра больш дзесяці спектакляў. У іх ліку — п’есы Аляксандра Астроўскага, Мікалая Гогаля, Яўгена Грышкаўца, Аскара Уайльда, Сухава-Кабыліна, Андрэя Макаёнка і іншых аўтараў. Папулярны ў гледачоў дзіцячыя спектаклі, іх у рэпертуары некалькі.

Падчас урачыстай вечарыны артысты драмтэатра падрыхтавалі для гасцей урывак аднаго з першых спектакляў па п’есе Аляксандра Астроўскага «Праўда добра, але шчасце лепш». Гэты спектакль упершыню быў пастаўлены ў 1947 годзе. 

Падчас урачыстасці юбіляраў віншваў калектыў ансамбля песні, музыкі і танца «Белыя росы», артысты Гродзенскага тэатра лялек, тэатр гумару «Канкан» і многія іншыя. Відэавіншаванні даслалі калегі з Беларусі і Расіі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота: grodnonews

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?