Вы тут

Іванец: «Кожны з бацькоў павінен быць педагогам»


Такую думку выказаў падчас рэспубліканскага семінара, што прайшоў на базе БДПУ, міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ. У цэнтры ўвагі яго ўдзельнікаў аказаўся Рэспубліканскі сацыяльна-адукацыйны праект «Бацькоўскі ўніверсітэт», які рэалізоўваецца з 2020/2021 навучальнага года.


Адкрываючы семінар, Андрэй Іванец падкрэсліў, што сям'я непараўнальная па сваёй значнасці ні з якімі іншымі сацыяльнымі інстытутамі. Яна адыгрывае важную ролю ў жыцці дзяржавы, у выхаванні новых пакаленняў і ў забеспячэнні грамадскай стабільнасці і прагрэсу. Распрацаваны два метадычныя дапаможнікі для бацькоў, якія могуць выкарыстоўвацца для таго, каб выбудоўваць узаемаадносіны ў сістэме «бацькі — дзіця — установы адукацыі»

Міністр адукацыі нагадаў, што ў школах з гэтага навучальнага года кожная чацвёртая субота месяца прысвечана рэалізацыі праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт»: «У мінулым годзе на педагагічным савеце кіраўнік дзяржавы даў даручэнне рэалізоўваць гэты праект па ўсёй краіне. Мы цудоўна разумеем, што ролю сям'і ў выхаванні моладзі вельмі складана пераацаніць, таму павінны стварыць усе ўмовы для таго, каб даць бацькам неабходныя педагагічныя, псіхалагічныя і іншыя навыкі для правільнага выхавання. Для іх распрацаваны два метадычныя дапаможнікі. Гаворачы пра выхаванне, мы маем на ўвазе ўсе аспекты: псіхалагічны, маральны, духоўны. Таму сёння ў нашым семінары бяруць удзел не толькі педагогі, якія працуюць на месцах, але і прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы».

Старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Фёдар ПОЎНЫ расказаў аб новых падыходах па ўзаемадзеянні Беларускай праваслаўнай царквы з установамі адукацыі ў пытаннях фарміравання адказнага бацькоўства і падзяліўся сваім бачаннем гэтага пытання. «Трэба больш кантактаваць з дзецьмі, — параіў ён. — Здараецца, што менавіта слова можа стаць выратавальнай саломінкай. Працэс стасункаў паміж дзецьмі і бацькамі рэгулюецца не толькі метадычнымі рэкамендацыямі, а сэрцам, якое любіць».

На семінары былі абмеркаваны пытанні ўдасканалення дзейнасці «Бацькоўскіх універсітэтаў». Прагучаў найлепшы вопыт работы школ краіны па фарміраванні псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?