Мінскі гарадскі тэатр паэзіі сталічнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заснаваны на базе Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы, адкрыў новы тэатральны сезон. Спектакль «Ты — матуля мая, Беларусь» быў пастаўлены паводле вершаў класікаў і вядомых сучасных беларускіх паэтаў. У ім таксама прагучалі песні, напісаныя як на класічныя творы нацыянальнай і рускай паэзіі, так і на словы вядомых сучасных аўтараў.
Перад спектаклем з уступным словам выступілі дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска Алена Матвеева і старшыня Мінскага гарадского аддзялення СПБ, дырэктар Тэатра паэзіі Міхась Пазнякоў.
Сімвалічная талерка, прывезеная з Добруша, — сталіцы Дня беларускага пісьменства — 2022, якую штогод не разбіваюць на поспех у новым сезоне, папоўніла музейную экспазіцыю Тэатра паэзіі. У спектаклі прагучалі вершы ў аўтарскім выкананні Навума Гальпяровіча, Уладзіміра Мазго, Міхася Пазнякова, Аліны Легастаевай, Тамары Кавальчук, Ганны Красоўскай.
Зала, якая была перапоўнена гледачамі, горача апладзіравала і вядомаму спеваку Аляксандру Валодчанку, і артыстцы эстрады, тэатра і кіно, мастацкаму кіраўніку Тэатра паэзіі Вользе Багушыньскай, і паэту і барду Сяргею Бычкоўскаму, і юнаму артысту Тэатра паэзіі Роберту Багушыньскаму. Пасля выдатнага спектакля гледачы змаглі паразмаўляць з яго ўдзельнікамі, абмяняцца з імі думкамі, сфатаграфавацца.
Яркая дзея дапаўнялася вялікай кніжнай выстаўкай, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі. На насценным экране дэманстраваліся партрэты класікаў і сучасных паэтаў, краявіды роднай Беларусі.
Павел КУЗЬМІЧ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.