Вы тут

Марафон па скандынаўскай хадзьбе для пенсіянераў прайшоў у Гомелі


«З чаго пачаць? З таго, што не звяртаць увагі на каментарыі бабуль на лавачцы пад пад'ездам...» У свае 81 менавіта такі лайфхак пераадолення і прывучэння сябе да актыўнага руху і заняткаў скандынаўскай хадзьбой агучвае гамяльчанка Вольга Кавалёва. Яна стала самым узроставым удзельнікам унікальнага для абласнога цэнтра марафону па скандынаўскай хадзьбе для людзей сталага ўзросту.


— Я заўсёды была спартыўнай. Майму праўнуку — восем. З нараджэння дапамагала глядзець яго: ён бегае на дзіцячай пляцоўцы, я за ім, — смяецца 81-гадовая ўдзельніца марафону. — А наогул я стала рабіць зарадку і хадзіць, калі пачалі ногі «адмаўляць». Зразумела, што калі зараз сяду, то больш не падымуся, — дзеліцца Вольга Мікалаеўна.

Марафон па скандынаўскай хадзьбе ў Гомелі арганізавалі на цэнтральнай набярэжнай Сожа. Для спартыўнага пешага пераадолення вызначылі дыстанцыю ў два з паловай кіламетра. Усяго на старт выйшлі без малога тры дзясяткі актыўных дзядуляў, бабуль і прабабуль. Самаму маладому марафонцу — 66 гадоў.

— Вельмі шмат сённяшніх удзельнікаў пачыналі займацца скандынаўскай хадзьбой аднымі з першых у Гомелі яшчэ ў 2015 годзе, — патлумачыла інструктар Алена Сняжко, якая правяла абавязковую размінку перад пачаткам марафону.

Усе яго ўдзельнікі пасля праходжання дыстанцыі атрымалі ганаровыя дыпломы. Падчас падвядзення вынікаў спаборніцтва былі вызначаны і ўладальнікі залатога, сярэбранага і бронзавага медалёў.

— Мая парада ўсім — менш заседжвацца перад камп'ютарам. Жыццё вакол нас такое разнастайнае, столькі шмат цікавага ў ім, а скандынаўская хадзьба — задавальненне і фізічнае, і духоўнае. Пачынаеш заўважаць, як свет вакол цябе мяняецца, як мяняюцца людзі, што побач, — падзялілася прызёр марафону, адна з самых актыўных удзельніц усіх культурна-спартыўных мерапрыемстваў у Чыгуначным раёне Гомеля Элеанора Максімава.

Рэспубліканскі марафон скандынаўскай хадзьбы «Узрост — гэта не бяда, гэта найлепшыя гады!» адначасова прайшоў у розных гарадах Беларусі. У Гомелі падобнае спартыўнае свята абавязкова павінна стаць добрай традыцыяй, заклікаў марафонцаў залатога ўзросту начальнік аддзела спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама Ігар Палуян.

— У падарунак усе ўдзельнікі атрымалі турыстычныя даведнікі аб Гомелі з картай маршруту, дзе можна і ў сваё задавальненне займацца скандынаўскай хадзьбой або любым любімым відам спорту і сузіраць славутасці горада, — дадаў ён.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.