Для працяглага захоўвання на зіму выкарыстоўваюць зімовыя сарты яблыкаў — яны захоўваюцца ўсю зіму. На момант здымкі гэтыя яблыкі даволі кіслыя і цвёрдыя, іх смак раскрываецца ў перыяд захоўвання.
Восеньскія сарты могуць захоўвацца месяцы тры-чатыры. Летнія практычна не захоўваюцца.
Зімовыя сарты здымаюць з канца верасня да сярэдзіны кастрычніка. Але важна паспець да замаразкаў.
Прыкметы паспявання: яблык лёгка адлучаецца ад галінкі, а костачкі ў ім карычневыя.
Галоўная задача восеньскай падкормкі — умацаваць імунітэт і каранёвую сістэму, дапамагчы дрэвам перанесці зіму. Увосень расліны маюць патрэбу ў фосфары і каліі. Нельга ўносіць азотныя падкормкі — яны выклікаюць актыўны рост зялёнай масы, у той час калі дрэву час рыхтавацца да зімы.
Для паспяховай зімоўкі пладовым дрэвам патрабуюцца суперфасфат і сернакіслы калій. Падкормкі спрыяюць умацаванню каранёвай сістэмы, павелічэнню марозаўстойлівасці. У сярэднім на адну яблыню ці грушу патрабуецца 300 г суперфасфату і 150 г сернакіслага калію. Угнаенні ўносяць у глебу на глыбіню 15—20 см. Для гэтага неабходна выкапаць некалькі лунак у прыствольным крузе і па праекцыі кроны. Зблізку ствала работы не праводзяць.
Можна выкарыстоўваць комплексныя ўгнаенні для дрэў. На пакаванні такіх складаў павінна быць напісана «Восень». Добра зарэкамендаваў сябе прэпарат «Калімагнезія» — ён змяшчае калій і магній, выкарыстоўваецца ў выглядзе раствору для паліву.
Угнаенні ўносяць у прыствольны круг. Іх можна выкарыстоўваць адначасова з мінеральнымі падкормкамі.
Магчымыя варыянты:
Кіслыя глебы неабходна вапнаваць даламітавай мукой або попелам. Рэчывы ўносяць пры перакопцы, у сярэднім пад адно пладовае дрэва патрабуецца 1 кг мукі ці 0,5 кг попелу.
Перад унясеннем угнаенняў неабходна прыбраць лістоту — у ёй могуць застацца шкоднікі і грыбковыя споры.
Трэба паспець падкарміць дрэвы да канца верасня.
Для чаго патрэбная, і як правільна яе рабіць
Навошта патрэбная. Для многага, акрамя эстэтыкі, напрыклад, увесну магчымы сонечны апёк ад снегу, які ператвараецца ў «люстэрка», канцэнтруючы святло на кары дрэва. Таксама пабелка стварае баланс паміж дзённай і начной тэмпературамі і засцерагае ад шкоднікаў.
Рэцэпт гашанай вапны. У адну частку нягашанай вапны (1 кг) акуратна дадаецца паўтары часткі вады (1,5 л). Атрыманую гашаную вапну (2,5 кг) можна выкарыстоўваць самастойна, а можна дапоўніць і зрабіць удасканалены раствор.
Класічны рэцэпт пабелкі. На стандартнае вядро 10 літраў: 2,5 кг гашанай вапны, 300 г меднага купарвасу або 500 г жалезнага купарвасу і 100 г бялілаў. Таксама прафесіяналы рэкамендуюць дадаваць у раствор сталовую лыжку карболавай кіслаты для засцярогі ад грызуноў.
Беляць дрэвы на стыку сезонаў, імкнучыся падгадаць час, калі ападкаў не чакаецца, а тэмпература каля 0 °С.
Ірына ТАМКОВІЧ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.