Вы тут

СААЗ: Мы задаволеныя супрацоўніцтвам з Беларуссю


У Міністэрстве аховы здароўя адбылася сустрэча з новым прадстаўніком Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі, пасаду якога заняў кандыдат навук па спецыяльнасці «вірусалогія» урач Сяргей Дзіордзіца. Аб гэтым паведамляе прэс-служба ведамства.


Фота Міністэрства аховы здароўя

«Так склалася, што ў нас вельмі добрае ўзаемадзеянне па сістэме СААЗ, — сказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, вітаючы новага прадстаўніка СААЗ у Беларусі. — Гісторыя нашых сумесных праектаў доўгая і плённая. Дзякуй за тую ганаровую ацэнку, якую бюро СААЗ дало нашай краіне ў рамках барацьбы з пандэміяй. Калі толькі пачынаўся ковід, быў наладжаны добры і, галоўнае, хуткі абмен сусветнымі практыкамі. Вельмі важна і тое, што ў зменлівай абстаноўцы ва ўмовах ковіда камунікацыя не гублялася. Наведванне доктарам Хансам Клюге нашай краіны, яго сустрэча з Прэзідэнтам — гэта ўсе знакавыя падзеі. У цэлым кіраўніцтвам краіны ў асобе нашага прэзідэнта ацэнка СААЗ вельмі каштоўная, і яна сапраўды аб’ектыўная».

Міністр падкрэсліў, што СААЗ адыгрывае лідзіруючую ролю ў выпрацоўцы сумесных праграм з іншымі агенцтвамі ААН. «Гэта было вылучэнне рэсурсаў ва ўмовах ковіда, наша ўзаемадзеянне з Сусветным банкам (да моманту ўвядзення санкцый). СААЗ у большай ступені выконвала каардынуючую ролю, ролю правадыра і эксперта для Сусветнага банка», — адзначыў ён.

Дзмітрый Піневіч дадаў, што нярэдка пры прыняцці рашэнняў ён абапіраўся на экспертаў СААЗ. «Падтрымка СААЗ адыграла добрую ролю ў рамках цяперашняй турбулентнасці, а таксама міграцыйнага крызісу», — падкрэсліў міністр.

«Сусветная арганізацыя аховы здароўя задаволеная супрацоўніцтвам з Беларуссю. Пра гэта кажа і той факт, што Рэспубліка Беларусь абраная ў склад Выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на 2021-2024 гады», — адзначыў ён.

У сваю чаргу прадстаўнік СААЗ у краіне Сяргей Дзіордзіца выканаў ганаровую місію і ўручыў Беларусі сімвалічны знак, які быў заснаваны СААЗ як падзяку медыцынскім работнікам за самаадданую працу ва ўмовах пандэміі.

Фота Міністэрства аховы здароўя

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі новыя праекты і планы па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Фота Міністэрства аховы здароўя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?