Вы тут

Лукашэнка прадоўжыў серыю двухбаковых сустрэч перагаворамі з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Самаркандзе напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС правёў двухбаковую сустрэчу з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, перадае БелТА.


«Трэба трымацца разам, каб не проста выжыць, а заняць сваё месца пад сонцам», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён адзначыў, што фармат сустрэчы на палях саміту не дазваляе вельмі паглыбіцца ў пытанні развіцця адносін паміж Беларуссю і Іранам. Але гэта магчымасць аб чым-небудзь папярэдне дамовіцца — сустрэчах, парадку дня, пагаварыць аб нейкіх сур’ёзных пытаннях. «Гэта вельмі важна. І ў гэтым ёсць магчымасць», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка абазначыў два вектары для міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Ірана: інтэнсіфікаваць адносіны і правесці іх рэвізію.

Паводле яго слоў, у бакоў ужо склаліся нядрэнныя адносіны, але іх трэба інтэнсіфікаваць: «Вызначыць тыя напрамкі, па якіх мы будзем выбудоўваць адносіны ў перспектыве паміж Іранам і Беларуссю. А для гэтага нашы спецыялісты, міністры, міністэрствы замежных спраў павінны правесці рэвізію тых пытанняў, па якіх мы спрабавалі некалі дамовіцца, па якіх мы працуем. Адкінуць тое, што ўжо ўстарэла. І пакінуць пытанні перспектыўнага характару, па якіх мы будзем рухаць нашы адносіны».

У 2021 годзе тавараабарот Беларусі з Іранам склаў $33,3 млн (134,7 працэнта да ўзроўню 2020 года), экспарт — 14 млн (110,5 працэнта), імпарт — $19,3 млн (160,3 працэнта). У студзені-ліпені 2022 года тавараабарот вырас да $40,1 млн (219 працэнтаў да паказчыка аналагічнага перыяду 2021 года), экспарт- $28,3 млн (306,1 працэнта), імпарт — $11,8 млн (130,2 працэнта).

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».