Вы тут

У Беларусі прыбралі бульбу амаль з 20% плошчаў


У Беларусі прыбралі бульбу з 19% плошчаў, паведамляе БелТА.


Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны на 2,159 млн га, што складае 87,5% ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 88,8% плошчаў (357,1 тыс.га), Віцебскай вобласці — 98% (350,2 тыс. га), Гомельскай — 84% (350,6 тыс. га), Гродзенскай — 87,3% (310,6 тыс. га), Мінскай — 84,2% (455,2 тыс. га), Магілёўскай — 84,8% (335,6 тыс. га).

Кукурузу на зерне ў Беларусі прыбралі з 3,22 тыс.га, намалацілі 25,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 78,6 ц/га. Рапс на палях прыбралі з 353,2 тыс. га, што складае 98,4% да ўборачнай плошчы, намалацілі 898,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,2 ц/га. Без уліку гэтай культуры ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалочана 8,190 млн т збожжа.

Таксама ў Беларусі прыбралі проса на 8,95 тыс. га, або 75,2% ад запланаванай плошчы, намалацілі 20,1 тыс. т з ураджайнасцю 22,5 ц/га. грэчка ўбрана на 24,6 тыс. га (71%), намалочана 33,4 тыс. т пры ўраджайнасці 13,6 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 6,86 тыс. га, што складае 7,45% да плана. Бульбу прыбралі з 4,94 тыс. га — гэта 19% да плана. Іншыя гародніна ўбраныя з 2,02 тыс.га плошчаў, або 29,8% ад плана.

Аб’ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.