Вы тут

Памятаць і зберагаць гераічную гісторыю


Продкі беларусаў пакінулі гераічную гісторыю, якую сучасныя пакаленні павінны не толькі памятаць, але і зберагаць. Акцэнт на гэтым зрабіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства, які праходзіць 3-4 верасня ў Добрушы, перадае БелТА.


Фота БелТА

Міністр нагадаў: ужо амаль тры дзесяцігоддзі Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца адным з асаблівых святаў гісторыі суверэннай Беларусі. «Пісьменнасць, літаратура, кніга ў жыцці нашага народа былі і ёсць сродкам пазнання свету, выхавання асобы, захавання і развіцця сапраўдных духоўных каштоўнасцей», — падкрэсліў ён.

На думку Уладзіміра Пярцова, паэзія і проза беларускіх класікаў і зараз з’яўляюцца крыніцай гонару і творчага натхнення.

«Нашы продкі пакінулі нам гераічную гісторыю, якую мы павінны не толькі памятаць, але і зберагаць. І гэта ярка дэманструецца на сённяшнім свяце ў Добрушы, які праводзіцца ў Год гістарычнай памяці», — адзначыў міністр.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.