Вы тут

Петрышэнка: Сувязь пакаленняў жывая і перадаецца


 

Вельмі важна, што сувязь пакаленняў жыве, у Беларусі ствараюцца новыя добрыя творы. Аб гэтым заявіў у размове з журналістамі ў час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Добрушы намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае БелТА.


Ігар Петрышэнка наведаў асноўныя пляцоўкі Дня беларускага пісьменства. Ён растлумачыў, што для правядзення такіх маштабных і значных свят спецыяльна выбіраюць невялікія гарадкі са сваёй самабытнай гісторыяй, людзьмі, якімі можна ганарыцца.

«Мы адкрылі помнік Івану Шамякіну, які стварыў такія творы, якія проста не маглі нікога пакінуць абыякавымі. Такі падарунак землякам класіка і ў цэлым усім жыхарам краіны зрабілі ў знакавым месцы, у самым цэнтры горада Добруша. У Год гістарычнай памяці не маглі не аддаць даніну памяці і павагі тым людзям, якія выратавалі нашу краіну ад карычневай чумы. І моладзь разам з намі ўсклала кветкі да помнікаў і абеліскаў. Гэта сведчыць аб тым, што мы памятаем подзвіг нашых продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Значыць, наша памяць жыве. Калі мы памятаем, значыць, мы будзем жыць, развівацца і развіваць краіну», — акцэнтаваў увагу віцэ-прэм’ер.

Як адзначыў намеснік прэм’ер-міністра, актыўна ўдзельнічае ў свяце пісьменніцкая супольнасць. «Вельмі шмат і дзяцей. 16 тыс. дзяцей прынялі ўдзел у чытаннях, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. Вельмі важна, што сувязь пакаленняў жыве і перадаецца, ёсць новыя добрыя творы, прадаўжаюцца лепшыя традыцыі пісьменства. Толькі за бягучы год ад папярэдняга Дня беларускага пісьменства на конкурс было выстаўлена 68 твораў. Гэта сведчанне таго, што ў нас ёсць таленты і дзяржава іх сапраўды падтрымлівае, стымулюе пісьменніцкую супольнасць, дапамагае выдаваць кнігі, сустракацца з моладдзю», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў святочных мерапрыемствах удзельнічаюць тысячы чалавек. Усе яны заўважаць прыгажосць і непаўторнасць райцэнтра. «Да таго ж мы змянілі Добруш. Больш за Br30 млн бюджэтных сродкаў было затрачана, каб яшчэ больш упрыгожыць такі ўтульны, камфортны Добруш. Гэта атрымалася», — сказаў ён.

Ігар Петрышэнка падзякаваў жыхарам за тое, што адгукнуліся і разам з уладамі зрабілі райцэнтр такім квітнеючым і зялёным горадам. «Ён будзе і далей прыцягваць турыстаў з розных куткоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа», — дапоўніў ён.

Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.