Вы тут

640 сартоў гладыёлусаў вырошчвае Ала Квяткоўская


Ала Квяткоўская з Бераставіцкага раёна сабрала на сваім участку 640 сартоў гладыёлусаў — беларускай, расійскай, чэшскай, прыбалтыйскай і украінскай селекцый. Свае самыя экзатычныя экзэмпляры яна прадставіла на выставе ў Гродне. 


Мы размаўляем з Алай Аляксандраўнай сярод сапраўднага кветкавага рая. Асабіста мне ніколі не даводзілася бачыць такую разнастайнасць гладыёлусаў. «Іх тут каля 250 сартоў», — кажа суразмоўца. 

Жанчына ходзіць уздоўж доўгага стала, на якім акуратна выстаўлены кветі — па некалькі ў вазе. Паралельна расказвае аб сваім захапленні і аб тым, як сёння развіваецца гладыёлусавы кірунак. З яе слоў даведваюся, што раданачальнікам садовага гладыёлуса з’яўляецца дзікі балотны шпажнік, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. 

У свеце ввыведзена больш за 20 тысяч сартоў. І кожны год гэты рэестр папаўняецца. Напрыклад. у калекцыі Алы Аляксандраўны толькі чырвоных гладыёлусаў налічваецца 83 сорта. Яшчэ больш за 50 — белых. 

— Нават белыя ўсе нечым адрозніваюцца. Некаторыя па колеру — дзесьці ён бялейшы, дзесьці малочны, ёсць розныя формы пялёсткаў, іх адценні, памеры, — кажа жанчына і паказвае прымацаванаю картку — свайго роду пашпарт кветкі. — Тут пішацца назва сорта, аўтар і затым шыфр. Напрыклад, 414. Я пры пакупцы клубняў буду ведаць, што гэта светла-жоўты гладыёлус, буйнакветкавы, памеры кветак да 14 сантыметраў. Кожны нумар мае свой колер. Напрыклад, 4 — ружовы, 5 — чырвоны, 8- фіялетавы і гэтак далей. Чым вышэй апошняя лічба нумара, тым цямней колер кветак. 

У калекцыі Квяткоўскай у асноўным сарты расійскай селекцыі, чэшскай, прыбалтыйскія і украінскай. Ёсць і беларускія экзэмпляры з прыгожымі паэтычнымі назвамі, напрыклад «Адзінота блюза», «Ладдзя шчасця», сёлета з’явіўся сорт «Міхал Агінскі», «Князь Вітаўт», ён ліловага колеру. «Зараз у Батанічным садзе ў сталіцы пачалі работу па вывядзенню беларускіх сартоў гладыёлусаў, ёсць ужо прыклады, магчыма, іх будзе больш», — зазначае суразмоўца. 

— У маёй калекцыі сабраны найбольш вядомыя сарты, рэйтынгавыя, якія маюць высокую ацэнку на конкурсах, чэмпіёны выставак. У нас ёсць «Узорчатая сняжынка», гэты сорт можна назваць самым рэйтынгавым у свеце. «Эбані бьюці» — самы чорны сорт. Зараз вельмі многа экзатычных сартоў, з’яўляюцца новыя унікальныя кірункі, напрыклад, кветкі з бахрамой ці вейкамі. Гэты сорт так і называецца — «Унучкіны вейкі». А вось «Белы вожык», «Баярыня». Тут і вядомыя асобы — ёсць сарты «Эдыта Пьеха», «Кабзон», Майя Плесецкая«, «Сафія Ратару», «Ізольда», «Аляксей Ягудзін», «Анастасія Слуцкая», «адмірал Ушакоў» і многія іншыя, — расказвае Ала Аляксандраўна.

Новы кірунак у развядзенні гладыёлусаў — мініяцюрныя сарты. У іх памер кветак 5-10 сантыметраў, яны не такія вялікія, але валодаюць усімі якасцямі. Таксама аддаецца перавага муаравым (сеткавым) сартам. Яны незвычайнага акрасу з розным адценнем.

Зараз тэндэнцыя да таго, каб рабіць устойлівыя сарты. Гэта значыць гладыёлус трымае як мага больш адкрытых кветак. Але ёсць і шкоднікі. Напрыклад, трыпс каліфарнійскі — самы злосны сярод іх. Таму трэба ад іх апрацоўваць. Сярод захворванняў самыя распаўсюджаныя рознага віду бактэрыёзы. А вось ад вірусаў гладыёлус не вылячыш. Вынікі хваробы бачны падчас цвіцення. Можа, напрыклад, палова кветак зацвісці нармальна, палова зялёнымі. Есць іншыя прыкметы. Вірусы могуць перанесці як шкоднікі, так і людзі, калі зрэзваюць сцеблы. Таму іх лепш проста зломваць.

Гаспадарка займаецца продажам клубняў, кветкі бяруць оптам гандляры. Перавага аддаецца менавіта насенню. Вырошчваюцца калекцыйныя сарты для аматараў-кветкаводаў. Галоўнае для Алы Квяткоўскай — гэта насенне. Зараз да яе прывезлі новыя сарты, па паўтара кілаграма адзін гладыелус

— Зараз са сбытам няма праблем,- працягвае яна свой аповед. — людзі любяць букеты, прыгажосць, эстэтыку. Многія ў вёсцы займаюцца кветкамі. Але не ўсім аматарам удаецца захаваць сваю плантацыю. Да нас у вёску Макараўцы прыязджалі дызайнеры з усяе рэспублікі, там зараз працуе навукоўца з Батанічнага сада, прыехала сюды на працу, 

У сям’і муж і дзеці падтрымліваюць захапленне Алы, нават двухгадовая ўнучка стараецца дапамагчы бабулі, хаця плантацыя значна вышэй яе росту. Участак пад гладыёлусы разбіты на некалькі сектараў, кожны па тры рады, даўжыня якіх ад 20 да 70 метраў.

— Чаму вырашыла заняцца гладыёлусамі? — перапытвае мяне жанчына. І аказалася, што ўсё пачалося ... з дрэннага настрою. — Неяк даўно, гадоў 20 таму, на 8 сакавіца мне было асабліва самотна, быццам і вясна, а надвор’е снежнае, маркотнае. А у нас адкрылася спецыялізаваная крама па продажы зялёных насаджэнняў. І я замест букета кветак купіла клубні гладыёлусаў. Пасадзіла ў агародзе ў сваёй вёсцы. І ўявіце, яны выраслі вельмі прыгожымі. І мне гэта спадабалася, вырашыла яшчэ набыць. Якраз дзядуля на вуліцы прадаваў балтыйскія сарты. І ў мяне ўсе гэтыя сарты захаваліся. Потым набывала клубні у Галіны Віннічак са Снова. Падчас перапіскі даведалася, што ёй ужо мінула 100 гадоў. Неяк размаўляла з ёй па тэлефоне, і тая кажа:"Як я магу памерці, я ж толькі высадзіла гладыёлусы і павінна ўбачыць, як яны зацвітуць«. Сапраўды, хочацца жыць, калі бачыш, як яны растуць, распускаюцца.Тут я зразумела, што не магу спыніцца, што гэта будзе важнай часткай майго жыцця. Так і здарылася. Цяпер у мяне больш за 600 сартоў. .

Выстаўка ў Гродне арганізавана гарадскім клубам «Флора» сумесна з цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай. Раней Ала выстаўляла калекцыю фіялак, якіх мела больш за тысячу. Але гладыёлусы перамаглі. І цяпер на яе участку налічваецца да 30 тысяч штук. Сапраўдны гладыёлусавы рай. Прыгожа, хоць і патрабуе значных укладнняў.

Пытаюся, з чым звязаны такі інтарэс да гэтых кветак? «А вы самі паспрабуйце і ўбачыце, — усміхаецца жанчына. — Я кожнага папярэджваю: асцярожна, гэта заразна. Бо мала якія кветкі даюць такую разнастайнасць формы, акрасаў, адценняў. Гладыёлус — адзіны з усіх кветак, які поўнасцю трымае свае сартавыя прыкметы. Чаго не скажаш, напрыклад, пра фіялкі». 

Наступная выстаўка гладыёлусаў Алы Квяткоўскай адбудзецца на свята горада Гродна ў першую суботу верасня.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.