Вы тут

У Мінску выдадзена кніга расійскага марыніста Мікалая Чаркашына


Мікалая ЧАРКАШЫНА добра ведаюць у Беларусі. Ён не толькі тут нарадзіўся — на Гродзеншчыне, у Ваўкавыску, у 1946 годзе, але і зараз часта прыязджае ў родны Ваўкавыск, прыязджае ў Смаргонь, Слонім, Баранвічы, Навагрудак, Дуброўна, іншыя паселішчы нашай краіны. Разам з апантанымі шукальнікамі памяці пра Вялікую Айчынную вайну і сам шукае парэшткі, сляды байцоў і камандзіраў, якія загінулі на бяскрайніх прасторах Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Пісьменніка, многія творы якога прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, гераічным подзвігам савецкіх ваенных маракоў, добра ведаюць у бібліятэках Беларусі. Выступаў Мікалай Чаркашын з прэзентацыяй сваіх кніг і ў мінскай кнігарні «Светач».


Падзеям 1941 года ў Беларусі капітан 1 ранга, былы намеснік камандзіра падводнай лодкі на Паўночным флоце Мікалай Андрэевіч Чаркашын прысвяціў тры раманы — «Берасцейскія вароты», «Бог не гуляе ў косткі», «Лес прастрэленых касак».

А зусім нядаўна ў мінскім выдавецтве «Чатыры чвэрці» пабачыла свет кніга аповесцяў расійскага літаратара — «Пераходны ўзрост». Пад адной вокладкай аб’яднаны чатыры аповесці М. Чаркашына, якія расказваюць пра пасляваеннае дзяцінства ў Беларусі, — «Хлопчык з Ваўкавыска», «Хлопчык са Слоніма», «Айда ў Смаргонь», «Падлетак з Баранавіч». Захапляльная мастацка-дакументальная тэтралогія прыйдзецца даспадобы чытачам розных узростаў.

Дарэчы, Мікалай Чаркашын — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Беларускага саюза ваенных маракоў. Будзем спадзявацца і на выданне ў Мінску і іншых кніг пісьменніка-марыніста, мастацкага даследчыка ваеннай гісторыі.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.