Вы тут

Белстат ужо рыхтуецца да наступнага перапісу насельніцтва


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі ўжо вядзе падрыхтоўку да наступнага перапісу насельніцтва. Аб гэтым расказала на прэс-канферэнцыі старшыня Белстата Іна Мядзведзева, паведамляе БелТА.


Беларусь прытрымліваецца міжнароднага падыходу да правядзення перапісу насельніцтва раз у 10 гадоў. У гісторыі суверэннай Беларусі перапіс праведзены ўжо тры разы. У 2019 годзе ён быў беспапяровым і праводзіўся камбінаваным метадам.

«Гэта значыць, што для папярэдняга запаўнення і пераправеркі даных выкарыстоўвалася інфармацыя з рэгістра насельніцтва і рэестра адрасоў, паколькі толькі ў рэгістры размяшчаюцца няпоўныя даныя. Напрыклад, там адсутнічае інфармацыя аб дзецях, народжаных да 2013 года, калі яны не атрымалі пашпарт, а таксама аб дарослых асобах, якія атрымалі адукацыю ў СССР. Інакш кажучы, для таго каб атрымаць інфармацыю пра пол, узрост, адукацыю, сямейнае становішча, міграцыйную актыўнасць, занятасць, камбінаваны метад — самая якасная крыніца інфармацыі. Акрамя таго, ён выкарыстоўваецца для распрацоўкі ўсіх сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных прагнозаў у краіне», — расказала Іна Мядзведзева.

Паводле слоў кіраўніка ведамства, Белстат ужо вядзе работу па падрыхтоўцы да наступнага перапісу насельніцтва.

«Нам цікавы вопыт рэгістравых і рэестравых перапісаў, але тыя краіны, якія іх праводзілі, сутыкаліся з пэўнымі складанасцямі. Гэтыя перапісы вельмі добра спрацоўваюць у невялікіх дзяржавах, напрыклад, Сінгапуры. У даволі вялікіх краінах такі метад не дае магчымасці атрымаць якасную інфармацыю. Таму ў дзяржаў, у якіх насельніцтва перапісвалася менавіта так, былі праблемы з лічбамі па дамашніх гаспадарках і сямейным становішчы. Сабраць такую інфармацыю немагчыма, калі ў рэгістры ёсць даныя толькі аб зарэгістраваных грамадзянах», — удакладніла яна.

Старшыня дадала, што Беларусь працуе сумесна з Еўрапейскай канферэнцыяй статыстыкаў, а супрацоўнік Белстата ўваходзіць у склад рабочай групы, якая рыхтуе рэкамендацыі па правядзенні наступнага перапісу.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».