Вы тут

Лукашэнка на сустрэчы з Патрыярхам Кірылам: праўда на нашым баку, мы вытрымаем любы ціск


Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.


Візіт на беларускую зямлю Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Аляксандр Лукашэнка назваў асаблівым знакам яднання і згуртаванасці народаў у складаныя часы. «Увогуле, няпросты час... І добра, што вы прыехалі на сваю зямлю. Для нашага народа гэта добры знак — знак яднання і згуртаванасці перад злымі сіламі, як наш Уладыка кажа. Але паверце, праўда на нашым баку. Яна заўсёды мацнейшая, і мы вытрымаем любы ціск на нас, які б ён ні быў — у форме мецяжу, гібрыдных войн ці гарачых. Мы вытрымаем. Без нас, без нашай цывілізацыі не можа быць планеты. Дзякуй вам за гэты добры знак. Ведайце, што вы тут заўсёды не як дома, а дома, на сваёй зямлі», — заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы.

Візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла праходзіць падчас святкавання 1030-годдзя хрысціянаства на беларускіх землях. Патрыярх прыбыў у Мінск 4 чэрвеня. У гэты дзень Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянка да манумента Перамогі ў Мінску. Далей уладыка ўсклаў кветкі да помніка першаму Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту і ўзначаліў служэнне ўсяночнага дбання ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. У нядзелю ён далучыўся да святкаванне 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях у Полацку. У гонар свята патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі ўзначаліў літургію ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры.

«Перад усім рады бачыць вас у добрым здароўі, бадзёрым настроі, — сказаў на сустрэчы Аляксандр Лукашэнка. — Я добра пагружаны ва ўсе гэтыя мерапрыемствы, рыхтаваліся ж загадзя. Вельмі прыемна было бачыць шэсце (Хросны ход у Полацку — „Зв.“). Шмат людзей прыйшло, нават з Варонежа прыязджалі людзі, каб прайсціся і адсвяткаваць. Для нас гэта вельмі важна».

Кіраўнік краіны падзякаваў Патрыярху, што ў святочны для праваслаўных беларусаў дзень ён прыбыў у нашу краіну і запрасіў яго на святкаванне 900-годдзя Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку ў 2025 годзе.

«Думаю, што вы знойдзеце час яшчэ да нас прыехаць. У нас жа 900-годдзе манастыра ў 2025 годзе. Я вас з задавальненем прыму ў Беларусі ў любы час. Я часта кажу, што гэта ваша зямля з часоў вашага служэння ў царкве ў Смаленску, калі вы ў Калініград праз Беларусь прыляталі. Я памятаю ўсе вашы выказванні таго часу. Вы вельмі любілі Беларусь. Я памятаю нашу першую сустрэчу ў гарах Сочы. Тая размова да гэтага часу актуальная», — успомніў ранейшыя сустрэчы з Уладыкам Прэзідэнт.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падтрымаў словы Аляксандра Лукашэнкі і падцвердзіў, што ў Беларусі адчувае сябе, сапраўды, як сярод сваіх людзей. 

«Калі ідзеш да нейкага кіраўніка краіны, розныя думкі ў галаве: як будзе. А тут я з лёгкім сэрцам, бо ведаю, што іду да блізкага чалавека, які прыняў на сябе вялікую адказнасць за бяспеку і захаванне свайго народа, захаванне самабытнасці свайго народа», — падкрэсліў прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы. 

Па яго словах, ва ўмовах глабалізацыі барацьба за самабытнасць з’яўляецца барацьбой за выжыванне нацыі. «Магчыма, не ў фізічным сэнсе, а ў духоўным і культурным. Гора будзе роду чалавечаму, калі ўсіх памераюць на адзін капыл, калі людзі будуць кіравацца стандартамі, выпрацаванымі ў нейкіх цэнтрах па-за іх удзелам, і пад гэтыя стандарты будуць падроблівацца і палітыка, і культура, і жыццё людзей. Таму сёння суверэнітэт — гэта больш чым палітычны суверэнітэт, гэта свабода людзей. Рад сведчыць, што Беларусь адносіцца да тых дзяржаў, пра якія можна казаць як пра суверэнную дзяржаву», — канстатаваў Патрыярх.

Каментарый у тэму

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл расказаў журналістам якія асноўныя пытанні абмеркаваў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Размова была працяглай і вельмі змястоўнай. Я бы выдзеліў два кампаненты гэтай размовы. Першы, меў дастаткова нечаканы для прэсы характар— светапоглядавы. Мы імкнуліся разам адказаць на шэраг пытанняў, якія звязаны з вельмі складай і не ўсім зразумелай праблемай — выжыванне чалавечай цывілізацыі. Куды ідзе свет? Што адбываецца з людзьмі, з чалавечай цывілізацыяй? І размова ідзе не толькі пра выклікі, звязаныя з тэмай вайны і міру, канфліктаў, але і вялікае месца займае экалогія ў шырокім сэнсе слова», — сказаў Патрыярх.

Па яго словах, чалавек перастае быць чалавекам, калі страчвае маральныя арыенціры, і задача цёмных сіл у тым, каб чалавек не мог адрозніць дабро ад зла.

«Калі гэта адбываецца, чалавек становіцца кіруемым і развіццё цывілізацыі непадправаздачным яму. Таму што там, дзе зло — там смерць, знічтажэнне. А дзе дабро — там жыццё. У двух словах я вам перадаў змест філасофскай размовы. Але яна вельмі важная, бо ў ёй удзельнічаў і Патрыях, і кіраўнік краіны», — дадаў Уладыка.

Ён адзначыў аднадумства, якое было ў суразмоўцаў, і з радасцю падкрэсліў, што Прэзідэнт занепакоены такімі глабальнымі тэмамі.

«Калі ў чалавека ёсць хваляванне пра такія глабальныя тэмы, то, у першую чаргу, ён факусуе яго на асабістым парадку дня, звязаным з дабрабытам беларускага народа, вырашэннем задач, што стаяць перад Прэзідэнтам, урадам, усім беларускім народам », — канстатаваў Патрыярх.

Ён дадаў, што падчас размовы не абышлі і тэму месца Беларусі ў сучаснай архітэктуры Еўропы.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.