Вы тут

Чарвякоў: Электронная пляцоўка БУТБ дапаможа эканоміцы пры санкцыях


Запуск электроннай пляцоўкі па імпартазамяшчэнні будзе садзейнічаць хуткай адаптацыі эканомікі да санкцыйных абмежаванняў. Аб гэтым у час наведвання Беларускай універсальнай таварнай біржы заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.


 economy.gov.by

Раней Мінэканомікі сумесна з вялікімі дзяржаўнымі прамысловымі прадпрыемствамі і прыватным бізнесам ініцыявалі стварэнне электроннай пляцоўкі па імпартазамяшчэнні. Беларуская ўніверсальная таварная біржа гэту задачу выканала. Сёння лічбавая платформа актыўна функцыянуе і карыстаецца попытам. Ужо заключана больш за 500 здзелак.

На думку міністра эканомікі, стварэнне электроннай пляцоўкі — новы крок у арганізацыі работы па імпартазамяшчэнні ў краіне. Ён адзначыў, што комплексная практычная работа па імпартазамяшчэнні вядзецца па трох напрамках. Па-першае, пад эгідай Міністэрства прамысловасці Беларусі і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі працуюць восем галіновых падгруп: аўта- і сельгасмашынабудаванне, станкабудаванне, электроніка, лёгкая і хімічная прамысловасць, фармацэўтыка, паліўна-энергетычнае машынабудаванне.

«Па-другое, Мінэканомікі сумесна з Фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў арганізуе сустрэчы з вялікімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі і прыватным бізнесам у рэгіёнах. Такія мерапрыемствы паскараюць пошук дзелавых партнёраў, далучаюць малы і сярэдні бізнес у кааперацыйныя ланцугі з прамысловымі гігантамі. Тым самым мы выконваем даручэнне кіраўніка дзяржавы па ўключэнні МСП у імпартазамяшчэнне і вытворчую кааперацыю», — заявіў Аляксандр Чарвякоў.

Як ён сказаў, трэцім элементам гэтай канструкцыі становіцца запуск анлайн-біржы, здольнай злучыць ланцуг спажыўцоў імпартных тавараў з недружалюбных краін з тымі, хто можа прапанаваць іх замену або пачаць вырабляць айчынныя аналагі на ўласных вытворчасцях.

«Гэта трохузроўневая сістэма дасць магчымасць паскорыць працэсы ў імпартазамяшчэнні, нівеліраваць знешнія абмежаванні, знайсці прадпрыемствам нішы для сваёй прадукцыі і ствараць новыя вытворчасці», — рэзюмаваў міністр эканомікі.

Паводле яго слоў, неабходна актыўней прыцягваць на электронную пляцоўку як дзяржаўныя прадпрыемствы, так і прыватны бізнес. Гэта стане значным крокам у наладжванні кааперацыйных сувязей паміж прадпрыемствамі, дасць магчымасць хутчэй адаптаваць беларускую эканоміку да санкцыйных абмежаванняў і павысіць яе ўстойлівасць.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.