Вы тут

Лукашэнка: Сыход заходніх кампаній з рынку Саюзнай дзяржавы дае дадатковыя магчымасці


Прэзідэнт краіны сустрэўся ў Палацы Незалежнасці з дэлегацыяй Ленінградскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам. Падчас сустрэчы Алякандр Лукашэнка падкрэсліў, што сыход з рынку Саюзнай дзяржавы многіх заходніх кампаній дае дадатковыя магчымасці для развіцця па ўсіх кірунках уласных вытворчых сіл.


«Сыход з нашага агульнага рынку заходніх кампаній дае нам дадатковыя магчымасці па ўсіх кірунках. Мы таксама гатовы актыўна ўключацца ў работу ў такіх ёмістых сектарах эканомікі, як жыллёвае, прамысловае, дарожнае і інфраструктурнае будаўніцтва, якія вы вызначылі ў якасці драйвераў эканамічнага росту свайго рэгіёну. Можам не толькі пастаўляць запатрабаваную дарожную і будаўнічую тэхніку, але і браць на сябе адпаведны падрад у гэтых галінах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Добрым прыклад узаемадзеяння — калі Ленінградская вобласць падтрымала Беларусь, выбраўшы нашых вытворцаў у якасці падрадчыкаў на выкананне работ па будаўніцтве модульных станцый водаачысткі і водападрыхтоўкі.

«Мы зацікаўлены ў гэтых праектах. Калі вас наша работа задавальняе, мы працягнем яе на зямлі Ленінградскай вобласці. Гатовы будаваць сацыяльныя аб’екты. У планах — узвядзенне школы на 825 месцаў у Ламаносаўскім раёне. Беларускія кампаніі, якія спецыялізуюцца на ўзвядзенні прамысловых аб’ектаў, ужо ўдзельнічаюць у будаўніцтве ў Ленінградскай вобласці. Праўда, па субпадраду, калі будзе неабходнасць, мы гатовыя пад ключ здаць любы прамысловы аб’ект», — дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара з дзесяцігоддзем заступлення на гэту пасаду.
«Дзесяць гадоў — юбілей. Я хачу вас павіншаваць. Працаваць 10 гадоў на гарачым месцы ў Расіі не так проста. Гэта ўжо добры тэрмін, якія вы адбылі на гэтай пасадзе. Жадаю вам поспехаў і далей», — заўважыў Прэзідэнт.

У працяг свайго віншавання ён дадаў, што Ленінградскі рэгіён вельмі развіты, патрабавальны і шматвобразны. Але ўражваюць вынікі, якіх губернатар разам з камандай аднадумцаў дабіўся ў развіцці вобласці, акцэнтаваў кіраўнік краіны.

«Супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці ў рэалізацыі нашых дамоўленасцяў можа быць прыкладам таго, як неабходна супрацоўнічаць. Ваш рэгіён — наш надзейны партнёр. Вы заўсёды трымаеце слова і даводзіце пачатае да лагічнага завяршэння. Аб гэтым вельмі красамоўна сведчаць лічбы. Тавараабарот перасягнуў 700 мільёнаў долараў. Гэта вельмі высокі ўзровень», — сказаў Прэзідэнт.

Па яго словах, не збавілі тэмпаў і ў першым квартале бягучага года, ёсць рэзерваў для росту.

У 2021 годзе таварабарот Беларусі і Ленінградскай вобласці дасягнуў рэкордных 710 мільёнаў долараў ЗША, але з адмоўным для нас сальда. Па выніках трох месяцаяў сёлета сальда зноў фарміруецца мінусавым для нашай краіны, а вось тавараабарот ужо амаль 160 мільёнаў долараў. Экпартуем мы ў гэты рэгіён мяса, вырабы са сталі, будматэрыялы. Завозім — канцэнтраты кавы, гарбаты, легкавыя аўтамабілі, тару з паперы, картону, пластмасы.

Падчас візіту, дадаў кіраўнік краіны, абмяркуюць напрамкі, па якіх можна дадаць. Тут добрыя перспектывы ў аграпрамысловага сектара.

«Хоць мы з савецкі часоў канкурэнты, таму што ўзровень развіцця ў Ленінградскай вобласці вельмі высокі. Я памятаю яшчэ з часоў работы ў сельскай гаспадарцы: заўсёды з глыбокай пашанай прадстаўлялі, наколькі развітая ў вас племянная справа. Мы ў гэтым плане гатовы з вамі супрацоўнічаць, калі ёсць хоць малая магчымасць, купляць у вас племяную жывёлу, вопыт ваш пераймаць. Мы з задавальненнем будзем прытрымлівацца гэтага», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Са свайго боку ён прапанаваў новыя рашэнні ў селекцыі сельскагаспадарчых культур.

Яшчэ адным цікавым праектам Прэзідэнт назваў пашырэнне вытворчасці малька каштоўных парод рыб. «Гэта — залатая жыла, якую трэба распрацоўваць сумесна. У нас у Магілёве створана добрая вытворчая база. Пад патрэбнасці Ленінградскай вобласці можам кратна павялічыць аб’ёмы вырошчвання», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка асабліва падзякаваў губернатару за рэалізацыю вельмі важнай, знакавай справы — перадачы зямлі з пахаванняў савецкіх воінаў, якія загінулі на Неўскім пятачку.

«Там кожны сантыметр прапітаны крывёю нашых савецкіх людзей. Там мы разам увекавечваем памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і подзвігу нашых салдат-пераможцаў. Зараз гэта выходзіць на першы план, таму што шмат жадаючых не проста сказіць гісторыю, але і некаторыя нашы подзвігі проста забыць. Мы ні ў якім разе не павінны паддавацца на падобрыя ўлоўкі. Ведаем, што яны ад нас хочуць. Таму будзем дзейнічаць у неабходным нам напрамку. Каб не было сорамна перад нашымі сынамі, каб тыя, што прыйдуць за намі, сказалі дзякуй за гэту памяць», — дадаў Прэзідэнт.

Ён яшчэ раз запэўніў у гатоўнасці падтрымаць партнёраў у любых пытаннях. «Ведаю, што і вы са свайго боку гатовы падтрымаць Беларусь па тых галінах і напрамках, якія выклікаюць у нас цікавасць. Дзякую вам за тое, што прыехалі ў Беларусь. Вельмі спадзяюся, што гэты візіт будзе вельмі прадуктыўны. Ведайце, што мы для гэтага ўсё зробім», — рэзюмаваў Апляксандр Лукашэнка.

Каментарый у тэму

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка, адказваючы на пытанні журналістаў, адзначыў, што гэты візіт з-за санкцыйнага ціску крыху адрозніваеца ад шматлікіх ранейшых.

«У мінулыя візіты мы гаварылі пра супрацоўніцтва і пра яго развіццё ў рамках бягучых праектаў. Сёння візіт іншы, бо мы ззнімалі тэму новыхя магчымасцў, што з’явіліся ў Расіі, у Беларусі, у Ленінградскай вобласці па сумеснаму супрацоўніцтву. Мы ўжо нарошчваем наш тавараабарот. Летась ён быў рэкордны — больш за 700 мільёнаў долараў. Сёлета мы разлічваем, як мінімум на 30 працэнтнае павелічэнне», — заявіў кіраўнік расійскага рэгіёну.

Ён расказаў, што гаворка на сустрэчы ішла і пра новыя праекты — у прыватнасці, аб прамысловай кааперацыі з «Амкадорам» у горадзе Гатчына, селекцыі насення і жывёлы, лагістыку.

«Беларусь актыўна разглядае магчымасці размяшчэння партовых магутнасцяў у портах Усць-Луга і Бронка. І канечне, мы сёння гаварылі пра прыцягненне беларускіх спецыялістаў у галіне жыллёвага і прамысловага будаўніцтва, — дадаў Аляксандр Драздзенка. — Мы адзначылі, што ў нас расце патрэбнасць у шэрагу напрамкаў абсталявання, інвентара, тэхнікі і тэхналогій».

Губернатар адзначыў, што наконт супрацоўніцтва ў партовым пытанні пакуль у прыярытэце камбінаваны варыянт. Па яго словах, беларускія спецыялісты паглядзелі зямельныя ўчасткі, дзе магчыма ўзвесці ўласныя партовыя збудаванні. Але таксама абмяркоўваецца выкарыстанне і існуючых тэрміналаў, якія гатовы заключыць пагадненні аб перадачы часткі партовых магутнасцяў беларускаму боку.

«Вельмі важна хутка пачаць адгрузкі, бо гэта стратэгічнае развіццё Беларусі і Расіі», — заявіў Аляксандр Драздзенка.

Губернатар адзначыў аптымістычны тон сустрэчы з кіраўнікоім Беларусі. «Самае галоўнае, што ў нас няма ніякага песімізму. Вы ведаеце, што ў Прэзідэнта велізарная станоўчая энергетыка. Я заўсёды здзіўляюся, што ён і нас усіх вакол па-добраму зараджае гэтай энергетыкай і аптымістычным поглядам у будучыню. Так, складана, санкцыі, але гэта мне здаецца добрым шанцам яднацца і адкрываць новыя магчымасці», — падзяліўся губернатар Ленінградскай вобласці.

Пасля размовы ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Драздзенка правёў перамовы з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Запланаваны таксама сустрэчы з кіраўнікамі Мінскага і Магілёўскага аблвыканкамаў і пасяджэнне сумеснай камісіі па развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці. Акрамя таго, дэлегацыя наведае «Амкадор», «Бабруйскаграмаш», «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў».

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».