Вы тут

Ежа для прыгожай усмешкі. Чым патрэбна харчавацца для здаровых зубоў?


Зубы і дзясны, як, зрэшты, і ўсё ў нашым арганізме, патрабуюць правільнага харчавання. Дык якія ж прадукты любіць здаровая ўсмешка? Расказвае ўрач-гігіеніст (загадчык) Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Інга Фядоткава.


Фота: pexels.com

Кальцый. Ён удзельнічае ў фарміраванні касцявой тканкі і эмалі зубоў. У касцях і зубах знаходзіцца да 99 % усяго кальцыю ў арганізме. Яго дэфіцыт правакуе разбурэнне зубоў. Найбольш багатыя на кальцый малако і малочныя прадукты, зялёная ліставая гародніна, брокалі, плады сушанага інжыру, хурма, шпінат, салодкі перац, зялёны лук і кроп.

Фосфар. Больш за ўсё фосфару змяшчаецца ў зубах. Ён патрэбен для падтрымання і аднаўлення ўсіх тканак арганізма, удзельнічае ў працэсах абмену кальцыю, утвараючы з ім нерастваральныя солі, якія ўмацоўваюць косці і зубы.

Для здароўя і захавання трываласці зубоў кальцый і фосфар павінны паступаць у арганізм у вызначаных суадносінах 2:1 (на карысць кальцыю). Фосфар змяшчаецца ў багатай на бялок ежы, напрыклад, мясе, яйках, арэхах, бабовых і малочных прадуктах.

Магній спрыяе правільнаму ўключэнню кальцыю ў структуру зуба, адказвае за цвёрдасць, трываласць зубной тканкі і за яе нармальны рост. Магнію шмат у нешліфаваным рысе, прарослай пшаніцы, бананах, бульбе, просе, кунжуце, соі, кедравых арэшках, міндалі.

Вітамін D важны для засваення кальцыю, фосфару і кантролю мінеральнага балансу ў арганізме, а таксама паляпшае ўсмоктванне кальцыю з ежы і яго паступленне ў кровазварот. Пры недахопе вітаміну D адбываецца вымыванне кальцыю з костак. Вітамін D змяшчаецца ў печані траскі, ікры ласасёвых рыб, яечным жаўтку, у тлустых гатунках рыбы (селядзец, тунец, макрэль) і аліўкавым алеі.

Вітамін C у рацыёне забяспечвае шчыльнасць касцей, здароўе зубоў і дзясен. З прычыны яго дэфіцыту ў арганізме дзясны могуць запаляцца і кроватачыць. Крыніцай вітаміну з'яўляюцца цытрусавыя, ягады, яблыкі, пятрушка, кроп, капуста.

Вітамін А існуе ў дзвюх формах: вітамін А (рэцінол) і правітамін А (карацін) — рэчыва, якое ў арганізме чалавека ператвараецца ў вітамін А.

Рэцінол удзельнічае ў падтрыманні цэласнасці слізістых, якія з'яўляюцца першым бар'ерам на шляху інфекцыі. Пры дэфіцыце рэцінолу назіраецца рухомасць зубоў і хваравітасць дзясен. Таксама ён важны для выпрацоўкі ў роце сліны, якая неабходная для своечасовага змывання патагенных бактэрый. Рэцінол змяшчаецца ў печані жывёл і рыб, сметанковым масле, вяршках, прадуктах жывёлагадоўлі.

Карацін ёсць у аранжавых і зялёных гародніне і садавіне, у арганізме ён ператвараецца ў актыўную форму вітаміну A, рэцінол. Уключыце ў сваё меню моркву, кейл (кучаравую капусту), шпінат, кінзу, базілік, чырвоны салодкі перац. Аднак памятайце, што для лепшага засваення ўжываць іх важна з тлушчамі.

Вітамін E ахоўвае клеткі, якія пакрываюць артэрыі, у тым ліку клеткі сасудаў у пульпе зуба, і сілкуе яго тканкі. Ён таксама спрыяе фарміраванню новых капіляраў і валодае супрацьзапаленчым дзеяннем, што ўзмацняе кровазабеспячэнне, а значыць, перашкаджае развіццю гінгівіту (запалення дзясен). Вітаміну Е шмат у раслінным алеі, арэхах, міндалі, кедравых арэшках, насенні сланечніку, авакада.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.