Вы тут

«Звязда» аб'яўляе творчы фотаконкурс пад назвай «Гонар — служыць»


Дасылайце свае фотаздымкі, зробленыя падчас службы ў арміі, і раскажыце на старонках найстарэйшага рэспубліканскага выдання краіны пра гэты важны перыяд у вашым жыцці. Не трэба пісаць мемуары. Дастаткова згадаць цікавую гісторыю, якая адбылася з вамі ў войску. Можна прывесці некаторыя дэталі вашай службы, распавесці пра армейскіх таварышаў.


Удзельнікамі фотаконкурсу могуць стаць не толькі тыя, хто ў свой час выканаў воінскі абавязак, але і іх родныя, блізкія, сябры. Цікава было б пачытаць успаміны маці пра свайго сына-вайскоўца. Ці жонкі, якая расказвае аб армейскім жыцці свайго сужэнца. Не застануцца без увагі і аповеды нашчадкаў тых, хто ў свой час служыў, у тым ліку на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Вынікі фотаконкурсу будуць падведзены напярэдадні 23 Лютага, калі ў краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пераможцу чакае прыз.

Фотаздымкі з кароткімі аповедамі прымаюцца на адрас: г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, 220013. Таксама іх можна даслаць у рэдакцыю па электроннай пошце — іnfo@zvіazda.by (з пазнакай «Конкурс. Плацдарм»).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».