Вы тут

Галоўчанка: Разлічваем на падтрымку РФ ва ўмовах санкцый, трэба дзейнічаць хутка і ўзгоднена


Беларускі бок разлічвае на падтрымку РФ ва ўмовах санкцый, у існуючых умовах трэба дзейнічаць хутка і ўзгоднена. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння ў час перагавораў са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным у Маскве, паведамляе БелТА.


«Мэта санкцый зразумелая — выклікаць крызіс у эканоміцы, рост колькасці незадаволеных, распачаць новую спробу расхістаць краіну і прывесці да ўлады антырасійскі рэжым на аснове беглай апазіцыі. У гэтых умовах, на наш погляд, трэба дзейнічаць хутка і ўзгоднена. З улікам высокай уразлівасці беларускай эканомікі да знешніх шокаў разлічваем на падтрымку Расійскай Федэрацыі ў гэты няпросты перыяд», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку рэалізаваць усе дамоўленасці аб эканамічнай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. «Але ў цяперашніх умовах у сувязі са змяненнем абстаноўкі ёсць вострая неабходнасць аператыўнай рэалізацыі мер падтрымкі. Гэта і рэструктурызацыя крэдытнай запазычанасці па дзяржаўных крэдытах урада і фінансавых інстытутаў Расіі, пераход на новую сістэму цэнаўтварэння на расійскую нафту, якая забяспечыла б стабільную работу беларускіх НПЗ. Гэта і нашы прапановы па фіксацыі цэн на прыродны газ для Беларусі ў расійскіх рублях з прывязкай да дзейных цэн на газ для бліжэйшых расійскіх рэгіёнаў. Гэта і нарошчванне паставак беларускай машынабудаўнічай прадукцыі на расійскі рынак, у тым ліку праз зняцце астатніх адміністрацыйных абмежаванняў», — адзначыў ён.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што для беларускага боку важны ўдзел у рэалізацыі праграм імпартазамяшчэння. «Тут трэба вывераная работа міністэрстваў для таго, каб максімальна задзейнічаць узаемны патэнцыял па замяшчэнню імпартных паставак, якія выпадаюць. Варта абмеркаваць і паўнацэнны ўдзел абароннага сектара Беларусі ў рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржабаронзаказу Расіі, зняцце адміністрацыйных бар’ераў у сферы абаронна-тэхнічнага супрацоўніцтва», — дадаў ён.

Прэм’ер-міністр Беларусі выказаў упэўненасць у тым, што бакі знойдуць узаемавыгадныя рашэнні.


Мішусцін: РФ і Беларусь лічаць неабходным узмацніць кааперацыю на фоне заходніх санкцый

Масква і Мінск на фоне заходніх санкцый прымаюць скаардынаваныя меры для гарантавання эканамічнай бяспекі і лічаць неабходным узмацніць кааперацыю ў Саюзнай дзяржаве. Пра гэта заявіў старшыня ўрада РФ Міхаіл Мішусцін на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, паведамляе ТАСС.

Міхаіл Мішусцін адзначыў, што краіны Захаду сёння аказваюць на РФ і Беларусь маштабны санкцыйны націск, мэтай якога з’яўляецца падрыў эканамічнага патэнцыялу дзвюх дзяржаў, цяжкасць работы фінансавых сістэм, разрыў вытворчых ланцужкоў і ў канчатковым выніку пагаршэнне якасці жыцця грамадзян.

«І ў гэтай сітуацыі мы прымаем скаардынаваныя меры, каб абараніць нашу эканамічную бяспеку і тэхналагічны суверэнітэт Расіі і Беларусі. Перш за ўсё, лічым неабходным узмацніць інтэграцыю ў Саюзнай дзяржаве», — указаў Мішусцін.

Паводле яго слоў, надзейную аснову для гэтага ствараюць 28 саюзных праграм, зацверджаных у лістападзе мінулага года Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы. Яны прадугледжваюць стварэнне адзінай эканамічнай і сацыяльнай прасторы, глыбокую кааперацыю ў прамысловасці, энергетыцы, сельскай гаспадарцы, лічбавай эканоміцы, транспартнай сферы і многіх іншых галінах.

«Мы актыўна займаемся збліжэннем нашай рэгулятары ў падатковай, у мытнай сферы, у антыманапольным заканадаўстве. Фарміруем таксама агульныя правілы працы ў фінансавай і банкаўскіх абласцях», — распавёў кіраўнік расійскага Кабміна.

Мішусцін падкрэсліў, што важна сумеснымі намаганнямі забяспечыць далейшы рост тавараабароту паміж Расіяй і Беларуссю. У мінулым годзе ён павялічыўся прыкладна на 34% у параўнанні з 2020 годам і дасягнуў $38,5 млрд.

Старшыня ўрада РФ звярнуў увагу, што дзве краіны працягваюць рэалізацыю буйных інвестпраектаў, паскараюць запуск новых ініцыятыў і будуць умацоўваць ланцужкі ўзаемных паставак тавараў і паслуг, пашыраць праграмы імпартазамяшчэння.

«Самае галоўнае — вызначым новыя пункты росту эканомік Расіі і Беларусі. Перакананы, што нелегітымныя эканамічныя санкцыі не змогуць перашкодзіць прасоўванню інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і далейшаму развіццю нашых брацкіх адносін», — падсумаваў ён.

Расійскі прэм’ер дадаў, што Масква гатова абмеркаваць на перагаворах самыя актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якія былі пастаўлены прэзідэнтамі дзвюх краін.

Акрамя таго, Мішусцін падзякаваў беларускім калегам за канструктыўную ацэнку сітуацыі вакол Украіны. Паводле слоў Мішусціна, Масква даражыць саюзніцкімі і партнёрскімі ўзаемаадносінамі з Мінскам.


Чарвякоў: У Беларусі вялікі патэнцыял у сферы імпартазамяшчэння, дапаможам і расійскім партнёрам

У Беларусі вялікі патэнцыял у сферы імпартазамяшчэння, ёсць шырокія магчымасці для супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў па выніках перагавораў кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі ў Маскве, паведамляе БелТА.

«Сёння ўзнімалася некалькі пытанняў, якія мы лічым вельмі важнымі для развіцця эканомік нашых краін. Гэта і кааперацыя, і імпартазамяшчэнне. Пытанні імпартазамяшчэння для нашых прадпрыемстваў ва ўмовах, калі нам закрылі рынкі, з’яўляюцца вельмі важнымі. Прывяду адзін прыклад. Доля нашага экспарту ў Расію па машынах і абсталяванні ў іх імпарце складае ўсяго толькі 3-4 працэнты, у той час як 10 гадоў таму гэта было каля 11 працэнтаў. Так што патэнцыял у нас вельмі вялікі. Гэта акно магчымасцей нам вельмі хутка трэба выкарыстоўваць», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Ён падкрэсліў, што гэта і дасць магчымасць замясціць выпадаючыя аб’ёмы экспарту, і дасць новыя магчымасці для навукі. «Нашы калегі дастаткова актыўна нам дапамагаюць. Думаю, што тыя пазіцыі, якія ў нас выпадаюць у машынабудаванні, мы вельмі хутка зможам замясціць і дапамагчы нашым расійскім партнёрам», — адзначыў міністр.


Харытончык: Беларусь і Расія дамовіліся аб максімальным спрыянні развіццю кааперацыі

Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрый Харытончык па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў урадавых дэлегацый дзвюх краін на чале з прэм’ер-міністрамі Раманам Галоўчанкам і Міхаілам Мішусціным, перадае БелТА.

«Самае галоўнае, мы дамовіліся, што ў нас будзе рэжым максімальнага спрыяння развіццю кааперацыйнага супрацоўніцтва, — сказаў Дзмітрый Харытончык. — Мы ўжо і раней з нашымі партнёрамі з Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі абмяркоўвалі і дамовіліся, што будзем па асобных галінах распрацоўваць так званыя карты галін, якія нам дазволяць выявіць тыя пазіцыі канчатковага прадукта, дзе ў нас ёсць магчымы дэфіцыт на рынку. І ўжо пасля гэтага прымаць сумесныя ўзгодненыя рашэнні, якім чынам нам з гэтым працаваць. Таксама гэта дазволіць нам зразумець і па тых камплектуючым, якія магчыма будуць недзе ў дэфіцыце і таксама сумесна вызначыцца, якім чынам мы будзем рухацца па гэтых пазіцыях».

Паводле слоў намесніка міністра, гэта работа дасць бакам дакладнае разуменне, на якія праблемы бакам у бліжэйшы час неабходна звярнуць самую пільную ўвагу і забяспечыць іх вырашэнне праз прыцягненне інвестыцый, стварэнне новых вытворчасцей. «Было абазначана, што ў Расіі сфарміравана пэўная база даных або праграма імпартазамяшчэння, і нашым прадпрыемствам прапанавана падключацца», — адзначыў ён.

Дзмітрый Харытончык падкрэсліў: размова не ідзе аб тым, што беларускім прадпрыемствам патрэбны нейкія субсідыі, размова ідзе аб роўных умовах на рынку. «Сёння было абазначана, што асноўны пасыл — гэта менавіта максімальнае садзейнічанне ўзаемнага гандлю, хуткае зняцце бар’ераў, якія застаюцца. Тут, я думаю, мы будзем рухацца ў напрамку павелічэння ўзаемных паставак», — сказаў намеснік міністра.

Ён таксама падкрэсліў, што канкурэнцыя паміж беларускімі і расійскімі прамысловымі прадпрыемствамі абсалютна празрыстая. «Задача — знайсці тыя напрамкі супрацоўніцтва і рухацца да сумесных праектаў па замяшчэнню, асваенню тых ніш, якія будуць вызваляцца на рынку Саюзнай дзяржавы», — падкрэсліў Дзмітрый Харытончык.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».