Вы тут

Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла вынікі рэспубліканскага рэферэндуму


Такім чынам, за новы варыянт Асноўнага Закона краіны прагаласавалі 82,86 % выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме (або 65,16 % ад грамадзян, унесеных у спісы для галасавання). Нагадаем, на рэферэндум было вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі Беларусі? 


Як заявіў падчас пасяджэння старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар КАРПЕНКА, рэферэндум прайшоў арганізавана, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. «Мы атрымалі заключэнне міжнародных назіральнікаў, якія дастаткова актыўна працавалі ў межах рэферэндуму, — заўважыў ён. — Зладжаная работа ўсіх паказала, што рэферэндум прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні. Яўка грамадзян была дастаткова высокая. Гэтаму папярэднічала сур’ёзная работа, звязаная са змяненнямі і дапаўненнямі ў Канстытуцыю. Гэта і работа канстытуцыйнай камісіі, і шматлікія сустрэчы, дыялогавыя пляцоўкі, звароты грамадзян».

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыў, што пасля прыняцця змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю будзе праведзена сур’ёзная карпатлівая работа над заканадаўчай, нарматыўна-прававой базай. Адпаведныя змены зведае і Выбарчы кодэкс. 

Падводзячы вынікі важнай грамадска-палітычнай падзеі, Ігар Карпенка паведаміў, што мелі месца факты ўздзеяння на членаў камісій па правядзенні рэферэндуму, спроба зрыву рэферэндуму шляхам ілжывага інфармавання аб пераносе галасавання, нанясенне шматлікіх надпісаў на будынкі і расклейванне лістовак, якія аказвалі ціск на волевыяўленне грамадзян. «Дакладнае, арганізаванае ўзаемадзеянне з органамі ўнутраных спраў і падраздзяленнямі МНС забяспечыла бяспеку падчас правядзення рэферэндуму і не дазволіла дэструктыўным сілам выканаць задуманнае, — акцэнтаваў увагу кіраўнік ЦВК. — Таксама дакладнае ўзаемадзеянне з органамі аховы здароўя дазволіла выканаць санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні». 

Сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Алена БАЛДОЎСКАЯ агучыла наступныя даныя, якія датычацца рэферэндуму. Агульная колькасць грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме, склала 6 мільёнаў 815 тысяч 635 чалавек. У галасаванні прынялі ўдзел 5 мільёнаў 359 тысяч 403 чалавекі. Такім чынам, яўка склала 78,63 % ад агульнага спісу грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме. З іх датэрмінова прагаласавалі 2 мільёны 922 тысячы 738 чалавек. Па месцы знаходжання ў рэферэндуме ўдзельнічалі 336 тысяч 159 выбаршчыкаў. У памяшканні ўчастка для галасавання ў дзень рэферэндуму прагаласавалі 2 мільёны 100 тысяч 506 чалавек. 

За прыняцце змяненняў і дапаўненняў да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прагаласавалі 4 мільёны 440 тысяч 830 грамадзян, што склала 82,86 % (або 65,16 % ад унесеных у спісы для галасавання). «Супраць» прыняцця змяненняў і дапаўненняў прагаласавалі 684 тысячы 946 удзельнікаў рэферэндуму, што складае 12,78 %. Як паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі, несапраўднымі прызнаны 4,36 % бюлетэняў. 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.