Член Канстытуцыйнай камісіі Юрый Васкрасенскі назваў прадстаўлены на рэферэндум тэкст Канстытуцыі вынікам кампрамісаў. Ён расказаў, што па кожным артыкуле ішлі глыбокія абмеркаванні.
«Мы пастараліся на бліжэйшыя 20-30 гадоў падрыхтаваць дастаткова актуальны дакумент, які дапаможа запусціць палітычную мадэрнізацыю, дасць стымул знізу развіваць усе палітычныя інстытуты і працэсы. І вядома ж тое, што страхавы інстытут у выглядзе Усебеларускага народнага сходу ўключаны ў тэкст Канстытуцыі — гэта наша галоўнае дасягненне. Каб не паўтарыць казус Зяленскага, калі чалавек прыходзіць з аднымі лозунгамі, атрымлівае падтрымку насельніцтва і робіць усё наадварот. Рэферэндум ужо адбыўся. Я ўпэўнены, што беларусы падтрымаюць абноўленую Канстытуцыю. І беларусы эвалюцыйна будуць фармаваць новыя органы ўлады. Яшчэ важна дапоўніць, што ўсе гэтыя нікчэмныя паўнамоцтвы, якімі сябе ўзнагародзіла Ціханоўская, яны ўсё абнуляюцца нават юрыдычна. Бо прайшла электаральная кампанія рэспубліканскага ўзроўню. І калі будзе прынята новая Канстытуцыя, то на яе аснове павінны сфарміравацца новыя органы ўлады. І тыя мінімальныя юрыдычныя моманты, якія далі заходнія юрысты Ціханоўскай, яны абнуляюцца», — расказаў Юрый Васкрасенскі.
Валерыя СЦЯЦКО
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.