Вы тут

Белмытсэрвіс прыняў на захоўванне партыю кітайскай вакцыны супраць COVID-19


Самалёт з Пекіна з чарговай партыяй вакцыны SARS-CoV — 2 Vaccine (Vero Cell), кампаніі Sinopharm прызямліўся сёння ноччу ў нацыянальнам аэрапорце «Мінск». Каштоўны груз — а гэта паўмільёна доз вакцыны і столькі ж шпрыцаў — кітайскі бок перадаў Беларусі ў якасці сяброўскай гуманітарнай дапамогі. 


Як расказалі на прадпрыемстве «Белмытсэрвіс», вакцыну прынялі на адказнае захоўванне і размясцілі на складзе транспартна-лагістычнага цэнтра «Мінск-Белмытсэрвіс-2». Трэба сказаць, што паслугі па размяшчэнні і захоўванні вакцыны гэтае прадпрыемства аказвае на бязвыплатнай аснове, робячы тым самым свой унёсак у процідзеянне распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Груз размясцілі ў асобным халадзільніку з пастаяннай тэмпературай у чатыры градусы па Цэльсіі.

Адзначым, што гэта ўжо другая партыя кітайскай вакцыны, якую прыняло на захоўванне рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытсэрвіс». Першая — паступіла на склад 6 верасня.

— Забеспячэнне бяспекі і захаванне якасці прадукцыі падчас яе захоўвання і складской апрацоўкі мае выключна важнае значэнне для фармацэўтычнай галіны. У сувязі з гэтым устаноўлены высокія патрабаванні да складскіх памяшканняў, якія прымаюць на захоўванне дадзеную прадукцыю. Асаблівая ўвага надаецца захаванню тэмпературных рэжымаў. РУП «Белмытсэрвіс» валодае ўсімі магчымасцямі для выканання гэтых умоў. Прадпрыемства атрымала сертыфікат GDP на адпаведнасць сваіх складскіх комплексаў высокім міжнародным стандартам па захоўванні і апрацоўцы лекавых сродкаў, — падкрэслілі на прадпрыемстве. 

Нагадаем, што сертыфікат аб адпаведнасці правілам належнай Дыстрыб’ютарскай практыкі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза прадпрыемства атрымала сёлета ў канцы сакавіка. Дакумент выдаецца Міністэрствам аховы здароўя і пацвярджае, што дзейнасць па захоўванні і складзіраванні грузаў (лекавых сродкаў) адпавядае ўсім адмысловым правілам у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.