Вы тут

Як зрабіць сталіцу больш прывабнай


Сёлета на вясновай на сесіі дэпутаты Мінскага гарадскога Савета прынялі План дзеянняў на бягучы год па навядзенні парадку на тэрыторыі сталіцы і зацвердзілі рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў. У пэўным сэнсе прамежкавыя вынікі гэтай работы дэпутаты Мінгарсавета абмеркавалі ў час нядаўняй сустрэчы з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама, якая прайшла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі.


Паводле слоў старшыні гарсавета Андрэя Бугрова, сустрэча адбылася па ініцыятыве дэпутатаў, якую яны выказалі ў ходзе нядаўняй сесіі гарадскога Савета. Ідэя падалася слушнай старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміру Кухараву. Галоўнай тэмай размовы стала абмеркаванне напрамкаў далейшага развіцця Мінска.

На сустрэчы былі закрануты многія актуальныя моманты гарадскога жыцця, ход выканання наказаў выбаршчыкаў. Пераважная частка пытанняў датычылася сферы будаўніцтва, укаранення комплекснага падыходу да капітальнага рамонту жылых дамоў, гаварылі пра перспектывы сістэмы аховы здароўя, магчымасці павелічэння аб'ёмаў узвядзення арэнднага жылля, узмацненне барацьбы з несанкцыянаваным гандлем, аднаўленне школьных стадыёнаў, далейшую рэканструкцыю некаторых участкаў набярэжнай Свіслачы, пашырэнне забеспячэння насельніцтва вадой з артэзіянскіх крыніц. Дэпутаты Мінгарсавета закранулі таксама тэму ўдасканалення арганізацыі дарожнага руху і мінімізацыі фактараў, якія спрыяюць узнікненню затораў пры выездзе са сталіцы.

На думку Андрэя Бугрова, такая форма работы дэпутацкага корпуса з мясцовай уладай з'яўляецца эфектыўнай, прынятыя рашэнні, дадзеныя даручэнні пойдуць мінчанам толькі на карысць. Кіраўніцтва мясцовай улады горада з павагай ставіцца да дзейнасці дэпутацкага корпуса сталіцы. Старшыня гарвыканкама Уладзімір Кухараў імкнецца абавязкова прысутнічаць на сесіях гарадскога Савета, заўсёды прыслухоўваецца да меркавання дэпутатаў, гаворыць Андрэй Бугроў.

«Зялёны» працяг

У гэтыя восеньскія дні ўвага і сілы прадстаўнікоў як вертыкалі улады горада, так і дэпутатаў засяроджаны на пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый. Было вырашана праверыць стан месцаў, дзе летам і на пачатку восені праводзіліся зямельныя работы. Дадзена даручэнне высветліць, у якой ступені зроблена аднаўленне парушаных зямельных пластоў, добраўпарадкаваны канкрэтныя ўчасткі. А ўвогуле пастаўлена задача планавыя рамонты падземных камунікацый закончыць да 15 кастрычніка.

Не без уплыву дэпутатаў у сталіцы працягваецца рамонт асобных дваровых праездаў і знешніх вулічных лесвіц, якія з цягам часу прыйшлі ў заняпад. На іх аднаўленне з гарадскога бюджэту выдзелены дадатковыя сродкі. Дарэчы, пра нездавальняльны стан такіх аб'ектаў мінчане могуць паведаміць у раённыя службы ЖКГ. Мясцовыя ўлады такім чынам імкнуцца ўлічваць меркаванне гараджан падчас прыняцця рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы па месцы жыхарства.

Адносна нядаўна непадалёку ад парку «Дзівівелка» распачалі добраўпарадкоўваць тэрыторыю: праклалі пешаходныя дарожкі, якія вядуць і да музея пад адкрытым небам з ваеннай тэхнікай, уздоўж сцяжынак паставілі лаўкі, заклалі алею дрэў у гонар сталічных ратавальнікаў і г. д. Цяпер там, дарэчы, па прапанове мінчан мяркуецца яшчэ пабудаваць і спартыўную спецыялізаваную пляцоўку для катання на скейтбордах.

Адно з актуальных пытанняў — працяг добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый, далейшае азеляненне жылых кварталаў і вуліц, у тым ліку і новых. Дарэчы, яны шогод з'яўляюцца на карце сталіцы. Вось і сёлета іх ужо некалькі. Там побач з дамамі і ўздоўж гарадскіх артэрый з'явяцца сажанцы дрэў і дэкаратыўных кустоў. Увогуле, гэтай восенню высадзяць звыш 270 тысяч кустоў, у тым ліку ўздоўж МКАД і іншых транспартных артэрый. Дэпутаты мяркуюць прыцягнуць да гэтых работ навучэнцаў сталічных ВНУ.

Між іншым, досвед мінчан у справе маштабнага азелянення гарадскіх тэрыторый варты пераймання. Напрыклад, гэтыя сезонныя работы ўзгадняюцца таксама і з супрацоўнікамі інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі і Цэнтральнага батанічнага саду. Дзякуючы іх парадам і рэкамендацыям у Мінску вызначыліся з тым, якія дрэвы і кусты будуць сабе лепш адчуваць на нярэдка загазаваных вуліцах сталіцы, хутчэй прыстасуюцца да гарадскога асяроддзя, змогуць лепш супрацьстаяць уплыву процігалалёдных рэагентаў. У ліку найбольш жыццяздольных раслін навукоўцы назвалі барбарыс, спірэя, ясень, вяз, чырвоны дуб і некаторыя іншыя.

Пакіньце свой водгук!

Таксама варты пераймання ў рэгіёнах і досвед па рэалізацыі праекта «Зялёны двор разам!». На яго сайце можна даведацца аб канструктыўным узаемадзеянні мясцовай улады і мінчан, якія жадаюць зрабіць сталіцу больш зялёнай і прывабнай. Так, жыхары мікрараёнаў могуць пакінуць заяўкі на пасадку дрэў і кустоў у дварах і, як і раней, разлічваць на дапамогу гарадскіх службаў. На сайце можна азнаёміцца ??з пералікам участкаў для азелянення, нешта прапанаваць самому, атрымаць інфармацыю аб пасадачным матэрыяле, відах азелянення і г. д.

Важны момант: сёлета на сайце з'явіўся асабісты кабінет карыстальніка. Што ён дае? Зараз там можна пакінуць водгук ці каментарый аб практыцы азелянення ў раёне, атрымаць нават прыз і заахвочванне ад «Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама». Прэтэндэнту на ўзнагароду варта зарэгістраваць асабісты кабінет карыстальніка на сайце, паўдзельнічаць у азеляненні, сфатаграфаваць яго вынікі і размясціць гэту фотасправаздачу ў асабістым кабінеце. Трохі лічбаў. За час існавання праекта «Зялёны двор разам!» яго ўдзельнікі пасадзілі на прыдомавых тэрыторыях каля 40 000 дрэў і амаль 240 000 кустарнікаў.

Калі яшчэ тая вясна наступіць — а ў Мінску ўжо пачалі да яе рыхтавацца!

У 2022 годзе ва ўсіх раёнах сталіцы істотна палепшаць кветкавае афармленне галоўных і так званых каркасных вуліц, будуць новаўвядзенні і ў вертыкальным азеляненні, яно стане больш сучасным і прывабным дзякуючы зменам у канструкцыях вазонаў і кашпо. Таксама далейшае афармленне з выкарыстаннем кампазіцый з дэкаратыўных кустоў чакае МКАД, транспартныя развязкі, уезды ў горад, раздзяляльныя палосы. Увогуле, у кветкавым афармленні вуліц і паркаў акцэнт будзе зроблены на шматгадовыя расліны.

Леанід ЛАХМАНЕНКА

Фота: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.