Вы тут

Адкрыццё кулінарыі і садоўніцкай майстэрні ў цэнтры рэабілітацыі інвалідаў запланавана на 3 верасня


Добрым падарункам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія пражываюць у Лепельскім раёне, стануць кулінарная і садоўніцкая майстэрні цэнтра сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў. Адкрыццё запланавана на 3 верасня — у рамках святкавання Дня горада ў Лепелі.


Майстэрні створаны дзякуючы сумесным намаганням Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання «ЭкаБудаўнік» і дабрачыннай арганізацыі Heіm-statt Tschernobyl e.V. (Германія). Гуманітарны праект пры фінансавай падтрымцы нямецкага Федэральнага міністэрства па эканамічным супрацоўніцтве ажыццяўляецца з мая 2019 года, удакладнілі «Звяздзе» ў райвыканкаме. Яго мэта — паляпшэнне якасці і пашырэнне спектра сацыяльных паслуг для людзей з інваліднасцю з дапамогай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна».

У рамках рэалізацыі праекта і пабудавалі будынак кулінарнай і садоўніцкай майстэрань. У планах — узвядзенне Цэнтра сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі, навучання, пражывання інвалідаў і часовага прытулку. Яго ўвод у эксплуатацыю намечаны на 2022 год.

Праект мае высокую грамадскую значнасць для рэгіёна ў цэлым, паколькі будаўніцтва названых аб'ектаў павысіць даступнасць абслугоўвання інвалідаў (у тым ліку і з сельскай мясцовасці) у аддзяленні дзённага знаходжання, падкрэслілі ў райвыканкаме.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Кулінарыя і сад для... рэабілітацыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.