За сем месяцаў года на дарогах Беларусі загінулі 17 непаўналетніх, 267 атрымалі траўмы. Аб гэтым расказала старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганна БАНАДЫК.
— Надыходзіць вельмі няпросты час як для бацькоў, так і для работнікаў школ і міліцыі. Паступова дзеці вяртаюцца ў гарады з месцаў адпачынку, сельскай мясцовасці. І тут, у гарадскім асяроддзі, яны нярэдка трапляюць у небяспечныя сітуацыі. У летнюю пару адбылося дастаткова шмат непрыемных, часам трагічных сітуацый. За гэтыя канікулы на дарогах краіны загінулі дзесяць дзяцей, з іх восем былі пасажырамі, двое — пешаходамі. Яшчэ 119 дзяцей атрымалі траўмы. Неспрыяльная абстаноўка з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам складваецца ў Гродзенскай вобласці, дзе загінулі пяць дзяцей: чатыры пасажыры і адзін пешаход. У Віцебскай вобласці за сем месяцаў загінулі тры пасажыры і адзін пешаход; у Магілёўскай вобласці — двое дзяцей: пасажыр і веласіпедыст; у Брэсцкай — пасажыр і пешаход; у Гомельскай — два непаўналетнія пешаходы.
У Мінскай вобласці і сталіцы загінулі два дзіцяці-пасажыра.
Актуальным пытаннем з'яўляецца бяспека дзяцей-пасажыраў. «Традыцыйна ў дарожна-транспартных здарэннях з удзелам непаўналетніх, большая частка ўдзельнікаў — гэта дзеці-пешаходы, але ў бягучым годзе сітуацыя змянілася. Цяпер найбольшая колькасць дзяцей, якія трапляюць у ДТЗ, гэта дзеці-пасажыры (41 працэнт). Пры гэтым у кожным другім выпадку дзіця перавозілася з парушэннем правілаў. Таксама з 92 дзяцей-пешаходаў, якія трапілі ў ДТЗ, за сем месяцаў 63 з іх атрымалі траўмы па віне кіроўцаў, 40 — на пешаходных пераходах».
З 25 жніўня да 5 верасня ў краіне праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!», паведаміла Ганна Банадык.
Дар'я ШЛАПАКОВА
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтае пытанне яшчэ ніколі не стаяла так востра.
Век жыві — век вучыся.
На што здольная абноўленая версія кабінета?
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.