Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў па пытаннях абароны cуверэнітэту і канстытуцыйнага ладу»


Прыняты Палатай прадстаўнікоў 25 чэрвеня 2021 г.

Адобраны Саветам Рэспублікі 25 чэрвеня 2021 г.


Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 1992 г. № 1904-XІІ «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь» наступныя змяненні:

1. У прэамбуле словы «Рэспублікі Беларусь, ваенізаванымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь (далей — ваенізаваныя арганізацыі)» замяніць словамі «, ваенізаванымі арганізацыямі».

2. У артыкуле 1:

у абзацы трэцім:

словы «Рэспублікі Беларусь (далей — іншыя войскі і воінскія фарміраванні)» выключыць;

словы «войскі Рэспублікі Беларусь», «спраў Рэспублікі Беларусь», «бяспекі Рэспублікі Беларусь», «службы Рэспублікі Беларусь» і «заканадаўствам Рэспублікі Беларусь» замяніць адпаведна словамі «войскі», «спраў», «бяспекі», «службы» і «заканадаўствам»;

у абзацы чацвёртым:

словы «Рэспублікі Беларусь (далей — Міністэрства абароны)» выключыць;

словы «спраў Рэспублікі Беларусь», «бяспекі Рэспублікі Беларусь» і «камітэт Рэспублікі Беларусь» замяніць адпаведна словамі «спраў», «бяспекі» і «камітэт».

3. У частцы першай артыкула 2
словы «актах Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «актах».

4. З абзаца шостага артыкула 6,
часткі другой артыкула 7, артыкула 13, часткі другой артыкула 14, артыкулаў 15 і 18 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць.

5. У частцы другой артыкула 9
словы «абароны Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «абароны».

6. У частцы другой артыкула 10 словы «заканадаўствам Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «заканадаўствам».

7. Артыкул 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 11. Прыцягненне Узброеных Сіл для вырашэння задач у складзе дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў і масавыя беспарадкі

У выключных выпадках у складзе дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў і масавыя беспарадкі Узброеныя Сілы могуць прыцягвацца для вырашэння наступных задач:

барацьба з тэрарызмам;

ахова крытычна важных аб’ектаў;

ахова грамадскага парадку, забеспячэнне грамадскай бяспекі, спыненне масавых беспарадкаў;

забеспячэнне бяспекі ахоўных асоб і ахоўных аб’ектаў.

Узброеныя Сілы могуць прыцягвацца для абароны насельніцтва і аказання яму дапамогі ў складзе сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама ў іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі.

Рашэнне задач, указаных у абзацах трэцім—пятым часткі першай гэтага артыкула, ажыццяўляецца сіламі і сродкамі Узброеных Сіл пасля перадачы іх у аператыўнае падпарадкаванне органаў кіравання іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, ваенізаваных арганізацый. Парадак такой перадачы ўстанаўліваецца заканадаўствам.

Пры вырашэнні задач, указаных у гэтым артыкуле, на ваеннаслужачых Узброеных Сіл распаўсюджваюцца палажэнні заканадаўства аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў у частцы, якая датычыцца ўмоў, парадку і меж прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі, гарантый прававой і сацыяльнай абароны, асабістай бяспекі ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў.».

8. Артыкул 111 выключыць.

9. У артыкуле 12 словы «актамі Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «актамі».

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2002 г. № 117-З «Аб надзвычайным становішчы» наступныя змяненні:

1. Артыкул 1 пасля слова «далей» дапоўніць словамі «, калі не прадугледжана іншае,».

2. Артыкул 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 3. Падставы для ўвядзення надзвычайнага становішча

Надзвычайнае становішча можа ўводзіцца пры наяўнасці абставін, якія ўяўляюць непасрэдную пагрозу бяспецы жыцця і здароўя людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы, ліквідацыя якіх немагчыма без прымянення надзвычайных мер. Да такіх абставін адносяцца:

надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару,
у тым ліку эпідэміі і эпізаатыі, якія прывялі (якія могуць прывесці) да чалавечых ахвяр, нанясення ўрону здароўю людзей і навакольнаму прыроднаму асяроддзю, значных матэрыяльных страт і парушэння ўмоў жыццядзейнасці насельніцтва (далей — надзвычайныя сітуа-
цыі);

беспарадкі, якія суправаджаюцца гвалтам ці пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека для жыцця і здароўя людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існавання дзяржавы (спробы гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, узброены мяцеж, масавыя беспарадкі, міжнацыянальныя і міжканфесійныя канфлікты, якія суправаджаюцца гвалтоўнымі дзеяннямі, што ствараюць непасрэдную пагрозу бяспецы жыцця і здароўя людзей).».

3. Дапоўніць Закон артыкулам 41
наступнага зместу:

«Артыкул 41. Увядзенне надзвычайнага становішча ў асаблівых абставінах

У выпадку гібелі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у выніку замаху на яго жыццё, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, з прычыны іншых дзеянняў гвалтоўнага характару неадкладна на падставе рашэння Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь уводзіцца надзвычайнае становішча (калі не прынята рашэнне аб увядзенні ваеннага становішча).

У абставінах, указаных у частцы першай гэтага артыкула:

на пасяджэннях Савета Бяспекі
Рэспублікі Беларусь старшынствуе Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь;

пры разглядзе пытанняў, звязаных з правядзеннем выбараў,
у пасяджэннях Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь удзельнічаюць старшыні абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў
з правам голасу;

дзяржаўныя органы, іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь;

Саветам Бяспекі Рэспублікі Беларусь вызначаецца пералік надзвычайных мер і часовых абмежаванняў (прыпыненняў), якія падлягаюць прымяненню і прадугледжаны часткай першай артыкула 11
і часткай першай артыкула 13
гэтага Закона.

Рашэнні Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі паўнамоцтваў, прадугледжаных часткамі першай і другой гэтага артыкула:

абавязковыя для ўсіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службовых асоб і грамадзян;

падлягаюць неадкладнаму выкананню;

прымаюцца шляхам тайнага галасавання большасцю галасоў пастаянных членаў Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, але не менш чым дзвюма трэцямі галасоў ад іх агульнай колькасці.

У выпадку невыканання або неналежнага выканання кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, іншымі службовымі асобамі рашэнняў Савета Бяспекі
Рэспублікі Беларусь дадзены дзяржаўны орган мае права:

вызваляць такіх асоб ад пасады;

прызначаць на адпаведную пасаду іншых асоб.».

4. У назве главы 3 слова «(прыпыненне)» замяніць словам «(прыпынення)».

5. Артыкул 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 11. Надзвычайныя меры і часовыя абмежаванні (прыпыненні), якія прымяняюцца пры ўвядзенні надзвычайнага становішча

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб увядзенні надзвычайнага становішча на тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча могуць быць прадугледжаны наступныя надзвычайныя меры і часовыя абмежаванні (прыпыненні):

поўнае або частковае прыпыненне на тэрыторыі, на якой уведзена надзвычайнае становішча, паўнамоцтваў асобных дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый, калі іншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;

увядзенне каменданцкай гадзіны, гэта значыць забароны ва ўстаноўлены час сутак знаходзіцца на вуліцах і ў іншых грамадскіх месцах без спецыяльна выдадзеных пропускаў і (або) дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзян;

устанаўленне абмежаванняў на свабоду перамяшчэння па тэрыторыі, на якой уведзена надзвычайнае становішча, а таксама ўвядзенне асобага рэжыму ўезду на ўказаную тэрыторыю і выезду з яе, уключаючы ўстанаўленне абмежаванняў на ўезд на ўказаную тэрыторыю і знаходжанне на ёй замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, абмежаванне руху транспартных сродкаў і ажыццяўленне іх надгляду;

узмацненне аховы грамадскага парадку, аб’ектаў, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове, крытычна важных аб’ектаў;

устанаўленне абмежаванняў (забаронаў) вытворчасцяў і (або) рэалізацыі тавараў (работ, паслуг);

устанаўленне асобага парадку продажу, набыцця і размеркавання тавараў;

забарона або абмежаванне правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання;

адкладанне правядзення забастовак ці прыпыненне іх на тэрыторыі, на якой уведзена надзвычайнае становішча, але не больш чым на трохмесячны тэрмін;

прыпыненне дзейнасці крытычна важных аб’ектаў, віды якіх вызначаюцца ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры ўвядзенні надзвычайнага становішча;

прыпыненне (спыненне) выпуску сродкаў масавай інфармацыі, дзеяння пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў, дзеяння ліцэнзій на ажыццяўленне паліграфічнай дзейнасці і дзейнасці ў галіне вяшчання;

абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, сеткавых выданняў;

эвакуацыя матэрыяльных і гісторыка-культурных каштоўнасцяў у бяспечныя раёны ў выпадку, калі існуе рэальная пагроза іх знішчэння, выкрадання ці пашкоджання.

Парадак прымянення прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула надзвычайных мер і часовых абмежаванняў (прыпыненняў) з указаннем адказных за гэта дзяржаўных органаў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.«.

6. У артыкуле 12: у абзацы першым слова «артыкуле» замяніць словамі «часткі першай артыкула»;

у абзацы шостым слова «восьмым» замяніць словамі «дзявятым часткі першай»;

дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Парадак прымянення прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула надзвычайных мер і часовых абмежаванняў з указаннем адказных за гэта дзяржаўных органаў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.».

7. У артыкуле 13:

у назве артыкула слова «(прыпыненне)» замяніць словам «(прыпынення)»;

у абзацы першым словы «абмежаванням (прыпыненне)», «артыкуле» і «абмежаванні (прыпыненне)» замяніць адпаведна словамі «абмежаванням (прыпыненням)», «часткі першай артыкула» і «абмежаванні (прыпыненні)»;

абзац другі выключыць;

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«абмежаванне свабоды сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку шляхам прыпынення дзейнасці па распаўсюджванні прадукцыі тэлевізійных, радыёвяшчальных і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, прыпынення дзеяння дазволаў на распаўсюджванне прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без змянення формы або зместу, а таксама ўстанаўленне асобага парадку акрэдытацыі журналістаў і парадку ўвядзення цэнзуры;»;

абзац шосты пасля слоў «выбуховых рэчываў,» дапоўніць словамі «піратэхнічных сродкаў,»;

дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

«выкарыстанне матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага і (або) мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў.»;

дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Парадак прымянення прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула надзвычайных мер і часовых абмежаванняў (прыпыненняў) з указаннем адказных за гэта дзяржаўных органаў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.».

8. Дапоўніць Закон артыку-
лам 131 наступнага зместу:

«Артыкул 131. Падрыхтоўчыя мерапрыемствы да рэалізацыі надзвычайных мер і часовых абмежаванняў (прыпыненняў)

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы загадзя распрацоўваюць планы падрыхтоўкі да ўвядзення надзвычайнага становішча і забеспячэння яго рэжыму на адпаведных тэрыторыях.».

9. Артыкулы 16 і 17 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 16. Сілы і сродкі для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становішча

Для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становішча выкарыстоўваюцца сілы і сродкі органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў (далей — унутраныя войскі ), а пры ўвядзенні надзвычайнага становішча па падставах, названых у абзацы другім артыкула 3 гэтага Закона, — таксама органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

Артыкул 17. Прыцягненне дадатковых сіл і сродкаў для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становішча

У дадатак да сіл і сродкаў, указаных у артыкуле 16 гэтага Закона, для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становішча па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь могуць прыцягвацца Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, іншыя войскі, воінскія фарміраванні і
ваенізаваныя арганізацыі.

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, іншыя войскі, воінскія фарміраванні і ваенізаваныя арганізацыі (за выключэннем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях) прыцягваюцца для вырашэння наступных задач:

папярэджанне і спыненне беспарадкаў, указаных у абзацы трэцім артыкула 3 гэтага Закона, забеспячэнне аховы грамадскага парадку і грамадскай бяспекі;

падтрыманне асобага рэжыму ўезду на тэрыторыю, на якой уведзена надзвычайнае становішча, і выезду з яе;

ахова крытычна важных аб’ектаў, іншых аб’ектаў і тэрыторый;

забеспячэнне бяспекі асоб і
аб’ектаў, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове;

удзел у ліквідацыі надзвычайных сітуацый і выратаванні жыцця людзей у складзе сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях прыцягваюцца для вырашэння задач, ускладзеных на іх заканадаўчымі актамі, а ў выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча па падставах, названых у абзацы трэцім артыкула 3 гэтага Закона, — таксама для аховы крытычна важных аб’ектаў і спынення беспарадкаў.

Задачы, прадугледжаныя гэтым артыкулам (за выключэннем задачы, названай у абзацы трэцім часткі другой), ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, супрацоўнікі (работнікі) ваенізаваных арганізацый вырашаюць сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі і ваеннаслужачымі ўнутраных войскаў.

Пры вырашэнні задач, прадугледжаных гэтым артыкулам:

на ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў распаўсюджваюцца палажэнні заканадаўства аб унутраных войсках у частцы, якая датычыцца ўмоў, парадку і межаў прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі, гарантый прававой і сацыяльнай абароны, асабістай бяспекі ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў;

на супрацоўнікаў (работнікаў) ваенізаваных арганізацый распаўсюджваюцца палажэнні заканадаўства аб органах унутраных спраў у частцы, якая датычыцца ўмоў, парадку і межаў прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, гарантый прававой і сацыяльнай абароны, асабістай бяспекі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, членаў іх сем’яў і блізкіх.«.

10. У артыкуле 18:

у частцы другой:

абзац першы дапоўніць словамі », калі іншае не ўстаноўлена Урадам Рэспублікі Беларусь«;

у абзацы другім словы «воінскіх фарміраванняў» замяніць словамі «іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый»;

у абзацы шостым слова «шостым» замяніць словамі «пятым часткі першай»;

у абзацы восьмым словы «(прыпынення)» і «артыкуламі 11 — » замяніць адпаведна словамі «(прыпыненняў)» і «часткай першай артыкула 11, часткай першай артыкула 12 і часткай першай артыкула»;

дапоўніць частку абзацамі наступнага зместу:

«вызначае парадак увядзення цэнзуры і ўмовы яе ажыццяўлення;

устанаўлівае пералік крытычна важных аб’ектаў, іншых аб’ектаў і тэрыторый, на якіх узмацняецца ахова;

устанаўлівае пералік крытычна важных аб’ектаў, дзейнасць якіх падлягае прыпыненню;

устанаўлівае пералік вытворчасцяў і (або) рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), якія падлягаюць абмежаванням (забаронам);

устанаўлівае асобы парадак продажу, набыцця і размеркавання тавараў;

выкарыстоўвае матэрыяльныя каштоўнасці дзяржаўнага і (або) мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў, мабілізуе рэсурсы арганізацый, змяняе рэжым іх работы, пераарыентуе арганізацыі на вытворчасць неабходнай ва ўмовах надзвычайнага становішча прадукцыі і ўстанаўлівае іншыя неабходныя ва ўмовах надзвычайнага становішча змяненні вытворча-гаспадарчай дзейнасці.»;

з часткі трэцяй словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць.

11. Дапоўніць Закон артыкулам 191 наступнага зместу:

«Артыкул 191. Дзяржаўная сістэма рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў і масавыя беспарадкі

У мэтах папярэджання ўзнікнення і ліквідацыі падстаў для ўвядзення надзвычайнага становішча, указаных у абзацы трэцім артыкула 3 гэтага Закона, задзейнічаецца дзяржаўная сістэма рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў і масавыя беспарадкі (далей — дзяржаўная сістэма рэагавання).

Да суб’ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання адносяцца дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, якія з’яўляюцца суб’ектамі процідзеяння экстрэмізму і барацьбы з тэрарызмам.

Дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, якія не з’яўляюцца суб’ектамі процідзеяння экстрэмізму і барацьбы з тэрарызмам, удзельнічаюць у рэалізацыі задач дзяржаўнай сістэмы рэагавання ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

Парадак функцыянавання дзяржаўнай сістэмы рэагавання вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.».

12. У артыкуле 20:

у назве артыкула словы «і воінскіх фарміраванняў» замяніць словамі «, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый»;

у тэксце артыкула словы «і воінскія фарміраванні» замяніць словамі «, воінскія фарміраванні і ваенізаваныя арганізацыі».

13. У частцы першай артыкула 21 словы «і воінскіх фарміраванняў» і «заканадаўствам Рэспублікі Беларусь» замяніць адпаведна словамі «, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый» і «заканадаўствам».

14. Артыкул 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 22. Фінансаванне мер па забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча, а таксама работ па ліквідацыі наступстваў надзвычайнага становішча і абставін, якія паслужылі падставай для яго ўвядзення

Фінансаванне мер па забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча да зацвярджэння надзвычайнага бюджэту арганізуецца ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь.

Аб’ёмы матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага і (або) мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў, якія выкарыстоўваюцца, памеры і парадак фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння работ па ліквідацыі наступстваў надзвычайнага становішча і абставін, якія паслужылі падставай для яго ўвядзення, у тым ліку парадак фінансавання сацыяльных выплат і кампенсацый за шкоду, прычыненую грамадзянам у выніку наступстваў надзвычайнага становішча і абставін, якія паслужылі падставай для яго ўвядзення, мерапрыемстваў па часовым адсяленні жыхароў у бяспечныя раёны ў сувязі з прымяненнем іншых мераў, прадугледжаных главой 3 гэтага Закона, а таксама парадак выплаты кампенсацый за шкоду, прычыненую арганізацыям у сувязі з прымяненнем мер, прадугледжаных главой 3 гэтага Закона, вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Фінансаванне мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў надзвычайнага становішча праводзіцца за кошт сродкаў арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі, на якой уведзена надзвычайнае становішча, сродкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, адпаведных бюджэтаў і іншых крыніц. Пры адсутнасці або недастатковасці названых сродкаў для ліквідацыі наступстваў надзвычайнага становішча да зацвярджэння надзвычайнага бюджэту выдзяляюцца сродкі з рэспубліканскага бюджэту.

Па рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у працэсе выканання рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў уносяцца змены ў асобныя расходы рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў па адпаведнай класіфікацыі расходаў бюджэту для рэалізацыі мерапрыемстваў і надзвычайных мер у межах зацверджаных гадавых сум расходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

Пералік асобных расходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, якія падлягаюць пераразмеркаванню ў адпаведнасці з часткай чацвёртай гэтага артыкула, зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Удакладненыя расходы рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў ўлічваюцца пры фарміраванні надзвычайнага бюджэту ва ўмовах надзвычайнага становішча або пры выданні заканадаўчага акта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на адпаведны фінансавы год.«.

15. У артыкуле 23:

у назве артыкула слова «(прыпынення)» замяніць словам «(прыпыненняў)»;

у частцы першай словы «заканадаўствам Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «заканадаўствам».

16. У артыкуле 24:

у частцы першай:

пасля слова «сёмым» дапоўніць частку словамі «часткі першай»;

словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

частку трэцюю пасля слова «чацвёртым» дапоўніць словамі «часткі першай».

17. З артыкулаў 25 і 27, частцы другой артыкула 30 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць.

18. У артыкуле 26:

у частцы першай словы «другім артыкула 13» замяніць словамі «трэцім часткі першай артыкула 11»;

у частцы трэцяй слова «сёмым» замяніць словамі «шостым часткі першай».

19. У частцы першай артыкула 28 словы «акты Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «акты».

20. У артыкуле 29 словы «і воінскіх фарміраванняў» і «актамі Рэспублікі Беларусь» замяніць адпаведна словамі «, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый» і «актамі».

21. У артыкуле 31:

з часткі першай словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

у частцы другой словы «пракурорам Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «пракурорам».

Артыкул 3. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2003 г. № 185-З «Аб ваенным становішчы» наступныя змяненні:

1. У частцы першай артыкула 2 словы «у тым ліку» замяніць словамі «а таксама».

2. Абзац чацвёрты часткі трэцяй артыкула 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«узброенае ўздзеянне іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаў) на Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь (далей — Узброеныя Сілы), іншыя войскі і воінскія фарміраванні;».

3. Дапоўніць Закон артыкулам 51 наступнага зместу:

«Артыкул 51. Увядзенне ваеннага становішча ў асобых абставінах

У выпадку гібелі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у выніку замаху на яго жыццё, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, з прычыны іншых дзеянняў гвалтоўнага характару неадкладна на падставе рашэння Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь уводзіцца ваеннае становішча (калі не прынята рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча).

У абставінах, указаных у частцы першай гэтага артыкула:

на пасяджэннях Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь старшынствуе Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь;

дзяржаўныя органы, іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь;

Саветам Бяспекі Рэспублікі Беларусь вызначаецца пералік мер, якія падлягаюць прымяненню, па забеспячэнні ваеннага становішча ў адпаведнасці з артыкулам 15 гэтага Закона.

Рашэнні Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі паўнамоцтваў, прадугледжаных часткамі першай і другой гэтага артыкула:

абавязковыя для ўсіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службовых асоб і грамадзян;

падлягаюць неадкладнаму выкананню;

прымаюцца шляхам тайнага галасавання большасцю галасоў пастаянных членаў Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, але не менш чым дзвюма трэцямі галасоў ад іх агульнай колькасці.

У выпадку невыканання або неналежнага выканання кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, іншымі службовымі асобамі рашэнняў Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь дадзены дзяржаўны орган мае права:

вызваляць такіх асоб ад пасады;

прызначаць на адпаведную пасаду іншых асоб.».

4. З частак другой і трэцяй артыкула 7, артыкула 16, абзаца чатырнаццатага часткі першай артыкула 17, назвы і абзаца першага часткі першай артыкула 28, назвы, абзацаў першага, сёмага, восьмага і дзясятага часткі першай, абзаца першага часткі другой артыкула 29, назвы, абзацаў першага і сёмага часткі першай, абзаца першага часткі другой артыкула 30, назвы і абзаца першага артыкула 31, назвы, абзацаў першага і пятага часткі першай, абзацаў першага і шостага часткі другой артыкула 32, назвы і абзаца першага часткі першай артыкула 33, назвы , абзацаў першага і пятага артыкула 34, назвы і абзаца першага артыкула 35, назвы і абзаца першага артыкула 36, назвы і абзаца першага артыкула 37, назвы і абзаца першага артыкула 38, назвы і абзаца першага артыкула 39, назвы, абзацаў першага і чацвёртага артыкула 40, назвы, абзацаў першага, шостага і сёмага артыкула 41, назвы, абзацаў першага і трэцяга артыкула 42, назвы і абзаца першага артыкула 43, назвы і абзаца першага артыкула 44, назвы і абзаца першага артыкула 46, назвы і абзаца першага артыкула 47, назвы, абзацаў першага і трэцяга артыкула 48, часткі пятай артыкула 50 і часткі другой артыкула 51 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць.

5. У частцы пятай артыкула 11 словы «бяспекі Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «бяспекі».

6. У частцы першай артыкула 15:

у абзацах трыццаць чацвёртым і трыццаць дзявятым словы «замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «замежнага сродку масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без змены формы або зместу»;

у абзацы трыццаць пятым словы «інфармацыі Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «інфармацыі»;

у абзацы трыццаць шостым:

словы «выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў» замяніць словамі «выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка»;

словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

у абзацы трыццаць сёмым словы «сродкаў» і «выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў» замяніць адпаведна словамі «сродку» і «выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка».

7. Абзац шосты артыкула 26 пасля слоў «адпаведнасці з» дапоўніць словамі «гэтым Законам і іншымі».

8. У артыкуле 45:

з назвы артыкула і абзаца першага словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

у абзацы пятым словы «замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «замежнага сродку масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без змены формы або зместу»;

у абзацы шостым словы «выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў», «рэгістрацыі сродкаў» і «на распаўсюджванне прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» замяніць адпаведна словамі «выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка», «рэгістрацыі сродку» і «на распаўсюджванне прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без змены формы або зместу».

Артыкул 4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін прыняць меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 5. Гэты Закон уступае ў сілу ў наступным парадку:

артыкулы 1–3 — праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;

іншыя палажэнні — пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

14 ліпеня 2021 г., г. Мінск

№ 117-З

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.