Вы тут

Уік-энд у Гродне завяршыўся моцным ліўнем


Разгул стыхіі закрануў літаральна ўвесь горад і яго наваколле. Аб некаторых выпадках паведамілі карыстальнікі сацыяльных сетак у Інтэрнэце.


БелТА

Напрыклад, на вуліцы Белуша аказалася затопленая ўся дарога разам з тратуарам. Аўтамабілі спыняліся з-за таго, што не змаглі «фарсіраваць» моцныя патокі. Вадзіцелі выбіраліся на праезную частку літаральна па калена ў вадзе. Некаторых нават прыйшлося эвакуіраваць з воднага палону, як гэта здарылася ля мосту ў Пагаранах. Аўтамабілісты рызыкавалі не толькі падтапіць сваё аўто, але і сур’ёзна яго пашкодзіць. На дарогах нямала ямаў, якія аказаліся не бачныя з-за раптоўнай плыні. Такую карціну можна было назіраць у прыгарадзе Гродна — Зарыцы. Там новая дарога нагадвала горную рэчку з невялікімі парогамі. Можна толькі здагадвацца, як яна будзе выглядаць пасля залевы. Размыла дарогу і ля вёскі Жылічы, там з’явіліся даволі вялікія вымаіны. Сапраўдны патоп чакаў вадзіцеляў на новай развязцы, некаторыя нават вымушаны былі выязджаць на паласу сустрэчнага руху.

 

БелТА

Пацярпелі ад разгулу стыхіі не толькі аўтамабілісты, але і жыхары кватэр і дамоў. Напрыклад, на праспекце Кляцкова ў Гродна ў доме на 11-м паверсе пацякла столь на лоджыі. Каб вада на заліла кватэру, жыльцы ратуюцца тазікамі. А вось для жыхароў вёскі Путрышкі па вуліцы Фестывальнай увесь двор аказаўся ў вадзе, прыйшлося выклікаць службу МНС, каб яе адпампаваць. Такія ж работы вяліся і па вуліцы Захарава ў абласным цэнтры, дзе пры пракладцы цепласетак поўнасцю заліла вадой роў для труб. Выпадкі падтаплення назіраліся і ў памяшканнях, напрыклад, у гандлёвым цэнтры «Карона».

Гэта ужо другі такі сур’ёзны лівень на гэтым тыдні ў Гродна. І, мяркуючы па прагнозам, дажджлівае надвор’е чакае гродзенцаў і ў наступныя дні.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.