Вы тут

У Докшыцах ў фантане памерла дзяўчына. Падрабязнасці


Інфармацыя пра тое, што ў Докшыцкім фантане ў цэнтры горада токам забіла дзяўчыну, хутка распаўсюдзілася па райцэнтры, і пра трагедыю сталі з’яўляцца паведамленні ў інтэрнэце. Каб высветліць падрабязнасці, «Звязда» звярнулася ў кампетэнтныя органы.


У Віцебскім абласным упраўленні МНС пацвердзілі, што трагедыя насамрэч адбылася. У нядзелю па нумары «101» патэлефанавалі з вуліцы і паведамілі, што дзяўчыну з кампаніі, якая адпачывае ля фантана, верагодна, б’е токам. Спрабавалі ёй дапамагчы, але і яны адчулі ўдары электрычнасці.

Выратавальнікі прыехалі на месца здарэння і ў спецыяльных пальчатках адключылі падачу электрычнасці. Дасталі дзяўчыну з вады, на жаль, без прыкмет жыцця, перадалі медыкам...


Як паведаміла «Звяздзе» афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Аксана Лазько, следчы камітэт разбіраецца ў абставінах гібелі дзяўчыны ў фантане ў Докшыцах. 

Паводле даных следства, ноччу 21 чэрвеня 22-гадовая дзяўчына гуляла са знаёмым. Яна вырашыла зрабіць свае фота ў фантане. Са слоў відавочцы, у вадзе яна атрымала ўдар токам. Да прыезду медыкаў яна памерла на месцы здарэння.

Следчай-аператыўнай групай агледжана месца здарэння. У цяперашні час казаць пра прычыну гібелі дзяўчыны заўчасна, як і сцвярджаць пра тое, што гэта было смяротнае электратраўміраванне. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. Апытваюцца відавочцы. 

Па гэтым факце Докшыцкім раённым аддзелам следчага камітэта праводзіцца праверка. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. 

У цяперашні час па патрабаванні следчых адключана электрасілкаванне і водазабеспячэнне фантана.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.