На пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі былі разгледжаны навацыі законапраекта.
Як растлумачыла калегам старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ, законапраект стварае прававыя перадумовы для фарміравання выразных і эфектыўных механізмаў аператыўнага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы, у тым ліку спынення супрацьпраўнай дзейнасці ў інтэрнэт-прасторы.
Законапраект надзяляе Аператыўна-аналітычны цэнтр дадатковымі паўнамоцтвамі ў сферы бяспекі выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт.
Сярод навел — замацаванне права Аператыўна-аналітычнага цэнтра прымаць рашэнні аб спыненні ці абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі. Падставай для прыняцця такіх мер можа з'яўляцца выяўленне інфармацыі з заклікамі да масавых беспарадкаў, удзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, а таксама звестак, якія ствараюць пагрозу групавых парушэнняў грамадскага парадку і бяспекі, пагражаюць функцыянаванню крытычна важных аб'ектаў сацыяльнай, вытворчай, транспартнай, энергетычнай і іншай інфраструктуры.
Акрамя таго, змяняюцца некаторыя прынцыпы і падыходы да ліцэнзавання ў галіне сувязі. У прыватнасці, невыкананне аператарамі электрасувязі патрабаванняў ААЦ, якія змяшчаюцца ў рашэннях і прымаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі», прызнаецца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні.
Пры гэтым да аператараў не будуць прымяняцца меры за невыкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, калі падобныя парушэнні з'явіліся ў выніку прыняцця такіх рашэнняў.
— Пастаянная камісія лічыць неабходным адзначыць, што прыняцце гэтага законапраекта пры няправільным і аднабаковым тлумачэнні яго нормаў можа мець негатыўны грамадскі рэзананс, — падкрэсліла Таццяна Рунец. — У сувязі з гэтым неабходна адпаведная работа з насельніцтвам, перш за ўсё тлумачэнне нормаў у частцы выкарыстання або абмежавання доступу да інтэрнэту.
Старшыня профільнай камісіі звярнула ўвагу калег на тое, што пытанне абмежавання доступу вельмі адчувальнае і нельга дапусціць спекуляцый на дадзеную тэму.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.