Вы тут

Звязда запускае віктарыну «Гісторыя газеты — гісторыя моладзі»


Напярэдадні юбілею «Чырвонай змены» давайце паспрабуем прыгадаць цікавыя старонкі з жыцця газеты. Упэўнены, што даўнія сябры і нашы калегі, якія працавалі ў ёй, лёгка знойдуць адказы на пытанні віктарыны. Таксама падказкі мы дадзім на сайце «Звязды» — з 13 сакавіка запускаем праект «Гісторыя газеты — гісторыя моладзі».


1. Першы нумар пабачыў свет 21 красавіка 1921 года. Газета друкавалася да ІІ Усебеларускага з'езда камсамола. Назва была пададзена ў прамянях узыходзячага сонца, а які яшчэ малюнак размяшчаўся на лагатыпе газеты?

2. Спачатку газета выходзіла на рускай мове. У якім годзе «Красная смена» стала «Чырвонай зменай»?

3. У 1923—1925 гадах рэдактарам газеты была Сафія Фрай. А якая жанчына рэдагавала «Чырвонку» ў 80-х гадах?

4. У 1931 годзе святкаванне юбілею «Чырвонай змены» было перанесена на 10 мая. Чаму?

5. Самая незвычайная і далёкая камандзіроўка «Чырвонкі» была здзейснена ў 1975 годзе. Каму было ўручана камандзіровачнае пасведчанне і дзе яно пабывала?

Адказы прымаюцца да 21 красавіка, пераможцаў чакаюць прызы. Адказы накіроўвайце або пісьмова на адрас рэдакцыі, або на e-mail zvarot@zviazda.by. Абавязкова ўказвайце кантактныя даныя.

Прэв’ю: amma.org.ua

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.