Вы тут

Для працы на «Гродна Азот» ужо накіроўваюцца працоўныя з іншых заводаў — гендырэктар


На ААТ «Гродна Азот» будуць накіраваныя працоўныя з іншых заводаў, першая група з 40 чалавек ужо накіроўваецца ў Гродна. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага дырэктара «Гродна Азота» Ігара Бобыра, паведамляе БЕЛТА.


«На дадзены момант групы практычнай дапамогі ўжо сфармаваныя. Першая з іх у колькасці 40 чалавек сёння накіроўваецца ў Гродна з Гомеля, Магілёва і Наваполацка. Яны цалкам гатовыя прыступіць да працы. Гэта аперацыя сапраўднай працоўнай салідарнасці ў маштабах галіны за сваё права на працу, вартае і мірнае жыццё», — сказаў Ігар Бобыр.

Гендырэктар заявіў, што ніякай забастоўкі на «Гродна Азоце» няма, а стачкам — гэта «палітызаваныя самазванцы-падбухторшчыкі».

«Гэта банальная кучка шкоднікаў і сабатажнікаў. Работнікаў, якія паддаюцца ім, адзінкі, і ў гэтай акцыі няма бюджэту на абяцанні. Таму мы спыняем усялякія адносіны з імі. Мы цалкам ізалюем усе крытычна важныя аб’екты завода ад шкоднаснага ўплыву сабатажнікаў. За намі завод і 10-тысячны працоўны калектыў, за намі Гродна», — адзначаецца ў заяве кіраўніка.

На думку Ігара Бобыра, учора стачкам зразумеў, што «іх шантаж на незаменнасць праваліўся». «Падбітых бузацёрамі на правакацыю працаўнікі сталі рэальна ўсведамляць наступствы для сябе пасля страты права называцца» азотаўцам», — лічыць ён.

Гендырэктар звярнуў увагу: завод даваў жыллё рабочым і аплачваў адукацыю, наўзамен гэтага ў Telegram-каналах «кінулі кліч падсяляць ў свае кватэры сем’і звольненых работнікаў, аплачваць ім вышэйшую адукацыю, збіраць авоські з ежай і абяцалі выплату міфічных аднаразовых сум у еўра».

Раней Ігар Бобыр заявіў, што для «Гродна Азота» сфармаваны рэзерв спецыялістаў, супрацоўнікі, якія перашкаджаюць працы прадпрыемства, будуць адхілены ад выканання абавязкаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».