Вы тут

Падведзены вынікі Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі


На стадыёне Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка прайшоў фінал Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі — 2020 сярод мужчынскіх каманд. Турнір з'яўляецца часткай Рэспубліканскай універсіяды.


Пераможцам стала мужчынская зборная Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. У вырашальным матчы каманда абыграла зборную Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Вынік фінальнай сустрэчы — 3:2.

Трэцяе месца заняла зборная Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Будучыя педагогі ўпэўнена абыгралі каманду Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з вынікам 7:1. У мінулым годзе каманда БДПУ была толькі на восьмай пазіцыі, таму сённяшнюю бронзу можна лічыць поспехам. Акрамя медалёў, каманда ўніверсітэта атрымала і асабістую ўзнагароду: найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны Мікіта Макараў.

Арганізатар спаборніцтваў — Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту — традыцыйна ўручае спецыяльны прыз БАСС «За найлепшую тэхніку». Сёлета ўзнагароду атрымаў прадстаўнік БДУФК Уладзіслаў Ложкін, нападаючы футбольнага клуба «Смалявічы».

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: regnum.ru

Загаловак у газеце: Найлепшая мужчынская зборная

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».