Вы тут

Ёлачныя цацкі з розных краін свету прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі


Навагодні выставачны праект «Музей ёлачных цацак» адкрыецца 7 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, расказалі БЕЛТА арганізатары.


Выстава з’яўляецца часткай збору буйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Штогод «Музей ёлачных цацак» папаўняе свае фонды. Наведвальнікі ўбачаць экспанаты з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

«У чаканні навагодніх свят і зімовага чараўніцтва кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы — вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Выстава раскажа пра гісторыю вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і азнаёміць з традыцыямі навагодніх свят розных краін, у тым ліку Конга, Перу, Інданезіі, Новай Зеландыі, Паўночнай Карэі», — расказалі ў музеі.

Праект створаны сумесна з фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ». Госці музея змогуць даведацца пра ўсе сакрэты вытворчасці навагодніх упрыгажэнняў на адзінай у Беларусі фабрыцы ёлачных цацак, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе ёлачных цацак. Для самых маленькіх гасцей арганізатары падрыхтавалі для паказу мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.