Вы тут

У Маладзечне міліцыянеры шукаюць мужчыну, які скраў электраінструменты


На лінію 102 у Маладзечанскі РАУС паступіла паведамленне ад дырэктара будаўнічай крамы, размешчанага ў горадзе па вуліцы Лібава-Роменскай. Мужчына паведаміў аб тым, што ў гандлёвай зале з вітрыны быў выкрадзены будаўнічы інструмент на суму амаль 800 рублёў.


На месца здарэння неадкладна прыбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі правялі комплекс вышуковых мерапрыемстваў і вывучылі запісы камер відэаназірання. Было ўстаноўлена, што трыма днямі ранней бліжэй да вечару ў краму зайшоў невядомы мужчына. Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, прагуляўшыся па гандлёвым аб’екце, ён нагледзеў прыдатны інструмент і забраў яго з сабой. Выбраўшы на стэлажы ренаватар і перфаратар маркі Makita, зламыснік схаваў тавар пад пухавік і як ні ў чым не бывала пакінуў памяшканне.

Па факце крадзяжу заведзена крымінальная справа. Праваахоўнікі ўстанаўліваюць асобу падазраванага.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?