Вы тут

Дэстабілізацыяй сітуацыі ў Беларусі кіравалі, у тым ліку з тэрыторыі Украіны — МЗС РФ


МЗС Расіі адзначае радыкалізацыю пратэсных акцый у Беларусі і заяўляе, што мае інфармацыю аб тым, што дэстабілізацыяй сітуацыі ў краіне кіравалі, у тым ліку з тэрыторыі Украіны, піша БЕЛТА са спасылкай на РІА Навіны.


«Сапраўды, маем інфармацыю аб тым, што дэстабілізацыяй сітуацыі ў Беларусі кіравалі, у тым ліку з тэрыторыі Украіны», — заявіў у інтэрв’ю РІА Навіны намеснік кіраўніка МЗС РФ Алег Сырамалотаў.

Паводле яго слоў, цяпер маштабы пратэсных акцый у Беларусі, нягледзячы на падтрымку звонку, паступова скарачаюцца. «Аднак адзначаем іх усё большую радыкалізацыю: людзей на вуліцы выходзіць менш, але сярод іх становіцца больш ваяўнічых малойчыкаў з арматурай і камянямі, настроеных на агрэсіўныя дзеянні супраць праваахоўнікаў», — дадаў ён.

Як сказаў намеснік міністра замежных спраў РФ, у Беларусі рэальна ацэньваюць усе пагрозы, што зыходзяць ад знешніх сіл. «Падтрымліваецца цеснае ўзаемадзеянне кампетэнтных органаў Расіі і Беларусі па праблематыцы забеспячэння бяспекі», — дадаў ён.

Прэв’ю: apa.az

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.