Вы тут

120-гадовая жыхарка Турцыі перамагла каранавірус


120-гадовая жыхарка турэцкай правінцыі Шырнак перамагла каранавірус. Пра гэта паведамляе турэцкая газета Hurriyet Daily News, піша БЕЛТА.


Адзначаецца, што Меніка Энджу, якая пражывае ў адным з сёлаў Шырнакскага раёна, правяла ў правінцыйнай бальніцы 15 дзён. Урач, які лячыў доўгажыхарку, распавёў, што каля двух тыдняў таму ў пацыенткі з'явіліся скаргі на дыхавіцу і дыхальную недастатковасць, пасля станоўчага выніку тэсту на COVID-19 яна была дастаўлена ў бальніцу.

Пасля лячэння жанчына выпісалася з медустановы пад апладысменты персаналу. «Урачы і медсёстры вельмі добра паклапаціліся пра мяне», — сказала 120-гадовая Меника Энджу.

Адзначаецца, што ў жанчыны 12 дзяцей і больш за 100 унукаў і праўнукаў. 65-гадовая нявестка Менікі адзначае, што яе свякроў практычна ніколі не хварэе і вядзе здаровы лад жыцця. Сілкуецца доўгажыхарка пераважна арганічнымі прадуктамі, якія яе сям’я вырошчвае і вырабляе самастойна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».