Вы тут

Колькасць працэдур дзяржзакупак у студзені-верасні вырасла ў 1,9 раза


Колькасць працэдур дзяржаўных закупак у студзені — верасні 2020 года вырасла ў 1,9 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на статыстыку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


«Агульная колькасць праведзеных працэдур дзяржаўных закупак за 9 месяцаў 2020 года значна вырасла ў параўнанні з паказчыкамі аналагічнага перыяду 2019-га і склала 746,8 тыс. (студзень — верасень 2019-га — 400 тыс.). Разам з тым працэнтныя суадносіны па канкурэнтных відах працэдур дзяржзакупак за 9 месяцаў 2020-га істотна знізіліся», — расказалі ў МАРГ. У прыватнасці, на 10 працэнтных пунктаў зменшылася колькасць тавараў (работ, паслуг), набытых з прымяненнем працэдуры электроннага аўкцыёну. Аналагічная сітуацыя назіраецца і з працэдурамі запытаў цэнавых прапаноў і адкрытых конкурсаў: іх стала менш на 3 працэнтныя пункты.

Па выніках працэдур дзяржзакупак у студзені — верасні заключана каля 284 тыс. дагавораў агульным коштам звыш Br4,5 млрд. Асноўную долю ў вартасным выражэнні складаюць дагаворы па закупках з адной крыніцы (9 месяцаў 2020 года — 72,7 працэнта, студзень — верасень 2019-га — 53,6 працэнта). Амаль на 17 працэнтных пунктаў зменшыўся кошт дагавораў, заключаных па выніках правядзення адкрытых конкурсаў. «Такая сітуацыя звязана з тым, што з 1 студзеня да 1 ліпеня 2019 года закупкі тавараў (работ, паслуг) пры будаўніцтве праводзіліся ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржзакупках», — растлумачылі ў МАРГ.

Прэв’ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.