Вы тут

Лёс салдата. Музей i памяць


У Рагачове на базе раённага цэнтра турызму i краязнаўства дзейнiчае музей «Лёс салдата», якi прысвечаны падзеям вайны на Рагачоўшчыне i ўдзельнiкам вызвалення горада над Дняпром.


Дваццаць гадоў музеем на грамадскiх пачатках кiруе вядомы ў раёне краязнавец Генадзь ЦIТОВIЧ (на фота злева), ён па-ранейшаму дапаўняе музейную экспазiцыю рэдкiмi экспанатамi: знаходкамi шматгадовых пошукавых работ, якiмi займалiся навучэнцы Гомельскага ПТВ № 56, на мясцiнах цяжкiх баёў i гераiчнай абароны. Шмат гадоў Генадзь Васiлевiч збiрае iнфармацыю i iлюстрацыi, у тым лiку фатаграфii, пра землякоў-ветэранаў — франтавiкоў, партызанаў, удзельнiкаў супрацiўлення нямецкаму акупацыйнаму рэжыму. Нядаўна мясцовы рагачоўскi мастак i паэт Мiхаiл Мiронаў перадаў музею фота свайго бацькi-франтавiка Пятра Мiронава, якi ў лютым 1944 года ў складзе 120-й стралковай дывiзii Першага Беларускага фронту ўдзельнiчаў у Рагачоўска-Жлобiнскай аперацыi, вызваляў Рагачоў, а потым прыняў удзел у наступальнай аперацыi «Баграцiён» i дайшоў да Берлiна.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».